Аляксей Пяткевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Пяткевіч
Дата нараджэньня 30 сакавіка 1931(1931-03-30)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 сакавіка 2022(2022-03-11) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак пэдагог, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, краязнаўца, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[1], краязнаўства, літаратурная крытыка[1] і рэгіяналістыка[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Аляксе́й Міха́йлавіч Пятке́віч (нар. 30 сакавіка 1931, в. Новы Сьвержань, Стаўпецкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец. Кандыдат філялягічных навук (1963), прафэсар (1994).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 30 сакавіка 1931 году ў в. Новы Сьвержань Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі ў сям’і рабочага. У 1954 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1957 годзе — аьсьпірантуру пры катэдры беларускай літаратуры ўнівэрсытэту. Працаваў у Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце імя Янкі Купалы: у 1968—1974 гадох — загадчыкам катэдры, затым дацэнтам), з 1978 году — дацэнтам катэдры беларускай літаратуры, з 1990 году — дацэнтам катэдры беларускай культуры.

Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 1971 году[2], сябра Міжнароднага купалаўскага Фонду (1997). Узнагароджаны дзяржаўнымі мэдалямі.

Старшыня Гарадзенскай арганізацыі «Ветэраны Адраджэньня» (2004—2014). Старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» (1989—2001 і з 2005). Вёў на Гарадзенскай абласной студыі тэлебачаньня штомесячную перадачу «Кнігарня» (1973—1974 і 1976—1989).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 году. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя дасьледаваньні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыкляпэдычных выданьнях, пэрыядычным друку. Выдаў кнігу «Сюжэт. Кампазыцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981).

Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралягічных працаў, у тым ліку 16 кніг. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосьць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Bialoruskie Zeszyty Historyczne», газэтах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», «Культура», «Звязда», «Настаўніцкая газэта», «Народная воля», «Наша Ніва», «Гродзенская праўда» і іншых, энцыкляпэдыях, навуковых зборніках. Падрыхтаваў як навуковы кіраўнік асьпірантаў трох кандыдатаў навук.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Наднёманскія былі. Менск, «Беларусь». 1968 (у сааўтарстве).
  2. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Том 2. Менск, «Навука і тэхніка». 1969 (у сааўтарстве).
  3. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар. Аб прозе К.Чорнага. Менск, «Мастацкая літаратура», 1981.
  4. Гісторыя беларускай літаратуры. ХIХ — пач. ХХ стагоддзя. Менск, «Вышэйшая школа». 1981 (у сааўтарстве).
  5. Пісьменнікі прынёманскага краю. Горадня, Таварыства аматараў кнігі. 1986.
  6. Zblizenia. Portrety bialostockich pisarzy. Cz 11. Bialystok. 1995 (у сааўтарстве).
  7. Літаратурная Гродзеншчына. Мясціны. Людзі. Кнігі. Менск, «Бацькаўшчына». 1996.
  8. Гісторыя беларускай літаратуры. ХIХ — пач. ХХ стагоддзя. Выданне 2-е, дапрацаванае і дапоўненае. Менск, «Вышэйшая школа». 1998 (у сааўт.).
  9. Людзі культуры з Гродзеншчыны. Даведнік. Горадня. ГрДУ. 2000.
  10. Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне. Варшава. «Ідее». 2002.
  11. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Том 4. Кніга 2. Менск, «Навука і тэхніка». 2003 (у сааўтарстве).
  12. Старонкі спадчыны. Культурнае памежжа Гродзеншчыны: працэсы, з’явы, асобы. Менск, «Беларускі кнігазбор». 2006.
  13. Матыўная прастора беларускай літаратуры. Горадня, ГрДУ. 2009 (у сааўтарстве).
  14. Музычна-тэатральная культура Беларусі (Х-ХVIII стст.). Дапаможнік. Горадня, ГрДУ. 2010, выданне 2-е, 2011.
  15. Слова і кніга Прынёмання. Зборнік навуковых артыкулаў. Горадня, «ЮрСаПрынт», 2016.
  16. Аўтографы — разам. Гродна, «ЮрСаПрынт». 2018.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]