Рыгор Крушына
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рыго́р Крушына (сапраўднае імя Рыго́р Каза́к; 3 сьнежня 1907 — 27 сакавіка 1979) — беларускі паэт, празаік, крытык.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Бязьверхавічы пад Слуцкам. Ягоны першы зборнік вершаў пад назвай «Паэзія чырвонаармейца» выйшаў у Менску ў 1931 годзе. У 1935 годзе Крушына скончыў Маскоўскі інстытут кінэматаграфістаў. У часе вайны апынуўся ў акупаваным Менску, адкуль патрапіў у эміграцыю, дзе працягваў сваю творчасьць, выпускаючы паэтычныя кнігі. Працаваў Рыгор Крушына і на Радыё Свабода, стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку, а таксама — першым беларусам-сябрам Міжнароднага ПЭН-цэнтру. Памёр у ЗША.
[рэдагаваць] Кнігі
Сем зборнікаў вершаў, апублікаваных пры жыцьці:
- Лебедзь чорная (1947)
- Выбраныя творы (1957)
- Вячорная лірыка (1963)
- Хвіліна роздуму (1968)
- Вясня ўвосень (1972)
- Дарогі (1974)
- Сны і мары (1975)
А таксама пасьмяротныя ўжо на Беларусі:
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Біяграфія на старонцы «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“»
- Біяграфія на Slounik.org
- Мэмарыяльны музэй-бiблiятэка Рыгора Крушыны
- 3 сьнежня у 1907 годзе нарадзіўся Рыгор Крушына, у 1926 — Янка Юхнавец Радыё «Свабода», 3 сьнежня 2004