Саўт-Рывэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Саўт-Рывэр (па-ангельску: South River) — раён у штаце Нью-Джэрзі (ЗША) з насельніцтвам каля 15 322 чалавек.

Беларусы ў Саўт-Рыверы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саўт-Рывер зьяўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вялейкі пабудавалі царкву сьвятых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі Расейскай праваслаўнай царквы.

Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленьнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхату, збудавалі царкву, Беларуска-амэрыканскі культурны цэнтар. У Саўт-Рыверы дзейнічалі і дзейнічаюць зараз некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, часопіс «Беларуская думка» выходзіць і па сёння. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі. Штогод арганізуецца Беларуска-амэрыканскі фэстываль у Саўт-Рыверы.