Сымпсаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сымпсаны
The Simpsons
Logo The Simpsons.svg
Тып мультфільму мультсэрыял
Жанр камэдыя, сыткам, сатыра
Краіна ЗША
Працягласьць 21—24 хв.
Прэм’ера 17 сьнежня 1989
IMDb ID 0096697
Афіцыйны сайт

«Сымпсаны» (па-ангельску: The Simpsons) — самы доўгі мультсэрыял у гісторыі амэрыканскага тэлебачаньня, складаецца з 516 сэрыяў у 24 сэзонах. Дэбютаваў 17 сьнежня 1989 году на канале FOX. Выпускаецца «Gracie Films» для кінакампаніі «20th Century Fox».

Гэта насычанае сатырай (у тым ліку сацыяльнай) шоў, высьмейвае шматлікія клішэ й стэрэатыпы, у прыватнасьці — стыль жыцьця «сярэднестатыстычнага амэрыканца», асаблівасьці сусьветных культур у цэлым, знакамітасьцяў і нават само тэлебачаньне й тэлеканал «Fox»; не саромеецца закранаць такія сьлізкія тэмы, як палітыка й рэлігія: у прыватнасьці, абмяркоўваліся такія тэмы, як аднаполыя шлюбы, дужаньне дарвіністаў і крэацыяністаў, вайна ў Іраку.

Часопіс Time ў 1998 годзе назваў «Сымпсанаў» найлепшым тэлевізійным сэрыялам XX стагодзьдзя. Аднак некаторыя крытыкі й прыхільнікі сьцьвярджаюць, што пасьля гэтулькіх гадоў паказу «Сымпсаны» ўжо губляюць сваю сацыяльную значнасьць і пачуцьцё гумару. 27 ліпеня 2007 году ў ЗША мінула прэм’ера паўнамэтражнага мультфільму з героямі сэрыяла «The Simpsons Movie». Яго выхад на экраны адбыўся 16 жніўня 2007 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сымпсанысховішча мультымэдыйных матэрыялаў