Аркадзь Куляшоў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Арка́дзь Алякса́ндравіч Куляшо́ў (6 лютага 1914 (24 студзеня па старым стылі) — 4 лютага 1978, Нясьвіж) — беларускі савецкі паэт, народны паэт БССР (1968).
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і настаўніка ў вёсцы Самацевічы Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Пачаў друкавацца ў 1926 (першы верш апублікаваў у клімавіцкай акруговай ґазэце «Наш працаўнік»). З 1928 да 1931 году вучыўся ў Мсьціслаўскім пэдтэхнікуме, пасьля перавёўся на першы курс літаратурнага факультэту Беларускага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту, дзе вучыўся да вясны 1933 году. Уваходзіў у БелАПП (Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў). У 1934 годзе працаваў у рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена», з 1934 да 1936 году — на Беларускім радыё, літкансультантам пры Саюзе пісьменьнікаў БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з 1941 да 1943 году працаваў у армейскай газэце «Сьцяг Саветаў» («Знамя Советов»), з 1943 да 1945 году — у Беларускім штабе партызанскага руху). Пасьля вайны напрацягу 1945—1946 гадоў быў рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва», потым начальнікам сцэнарнага аддзела, і ўрэшце з 1958 да 1967 году галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм».
Перакладчык клясычнай паэзіі з расейскай, украінскай і іншых моваў. Дэпутат Вярхоўнай Рады БССР 2—8-га скліканьняў.
[рэдагаваць] Творчасць
Кнігі паэзіі
Зборнікі
- «Мы жывём на граніцы» (1938)
- «Радзіме і правадыру» (1938)
- «У зялёнай дуброве» (1940)
- «Добры чалавек» (1941)
- «На сотай вярсьце» (1945)
- «Вершы» (1946)
- «Паэмы» (1947)
- «Выбраныя вершы і паэмы» (1948)
- «Камуністы» (1949, на расейскай мове(?))
- «Выбраныя творы» (1947, 1951)
- «Новая кніга» (1964)
- «Сасна і бяроза» (1970)
- «Мая Бесядзь» (1973)
- «Хуткасьць» (1976)
- «Крылы» (1985)
- «Профілі» (1987)
- «Маналёг» (1989, вершы і паэмы)
Паэмы
- «Аманал» (1933)
- «Габрун» (1935)
- «Баранаў Васіль» (1941)
- «Сьцяг брыгады» (1943)
- «Прыгоды цымбал» (1945)
- «Простыя людзі» (1949)
- «Новае рэчышча» (1951, у 1949 годзе была апублікаваная на расейскай мове ў зборніку «Камуністы»)
- «Грозная пушча» (1958)
- «Далёка ад акіяна» (1972)
Зборы твораў у 2-х (1957, 1964), 4-х (1966-1967), 5-ці тамах (1974-1977).
[рэдагаваць] Узнагароды
Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946 за паэму «Сьцяг брыгады», 1949 за паэму «Новае рэчышча»). Народны паэт БССР (1968). Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады вершаў ды паэм Лермантава, «Энеіды» І. Катлярэўскага і «Сьпева аб Гаяваце» Г. Лангфела. Заслужаны работнік культуры Ўкраінскай ССР (1973). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага сьцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга.

