Уладзімер Маякоўскі
Уладзімер Уладзімеравіч Маякоўскі (па-расейску: Владимир Владимирович Маяковский; 19 ліпеня 1893, сяло Багдадзі, Кутаіская губэрня (сучасн. Багдаці, вобласьць Імерэці, Грузія) — 14 красавіка 1930, Масква, РСФСР) — расейскі паэт, драматург; футурыст.
Зьмест |
Маякоўскі і Беларусь [рэдагаваць]
Уладзімер Маякоўскі неаднаразова прыяжджаў у Беларусь, дзе выступаў перад слухачамі (у 1914, 1925 ды 1927 у Менску, у 1924 у Гомелі, у 1927 у Віцебску. На беларускім матэрыяле стварыў верш «Піва і сацыялізм» (пачатковая назва «Віцебскія думкі») ды верш «Не для вас папоўскія сьвяты».
Некалькі разоў, пачынаючы з 1922 г., Маякоўскі выяжджаў за межы СССР праз памежную станцыю Негарэлае. Ён спыняўся на мытні, гутарыў з памежнікамі, чытаў ім свае вершы. А адным са штуршкоў да напісаньня «Верша аб савецкім пашпарце» (1929) быў выпадак у экспрэсе «Маньчжурыя — Стоўбцы». У вершы «Яны і мы», які быў напісаны пасьля паездкі у Нямеччыну ды Францыю восеньню 1928 г. таксама згадваецца Негарэлае ды «голая, жабрачая» Беларусь.
Людміла Ўладзімераўна Маякоўская, сястра паэта, прыяжджала ў Менск на запрашэньне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Яна тады згадала, між іншым, што іхняя сям’я мае сваяцкія сувязі зь Беларусьсю — брат бацькі Міхаіл Канстанцінавіч Маякоўскі доўга жыў ў Беларусі. Ён працаваў лясьнічым ў Белавескай пушчы і часта пісаў з Пружан у Грузію, у Багдадзі[1].
Беларускія пераклады [рэдагаваць]
- Выбр. творы. Мн., 1940;
- Выбр. творы. Мн., 1952;
- Кім быць? Мн., 1932;
- Як узяць да ладу, што добра, што блага? Гомель, 1932;
- Дзецям. Мн., 1950;
- Конь-агонь. Мн., 1955;
- П’есы. Мн., 1985;
- Уладзімір Ільіч Ленін. Мн., 1987.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ «Дзень паэзіі — 83», Мастацкая літаратура, 1983, пад рэд. Я.Янішчыц, стар.9. Анатоль Вялюгін (by Міхась Маліноўскі)
Літаратура [рэдагаваць]
- Агіевіч У. Да пытання аб традыцыях Уладзіміра Маякоўскага ў беларускай літаратуры. // Агіевіч У. Літаратура і жыццё. Мінск. 1954.
- Маякоўская А. А. Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага. З успамінаў маці. Мінск. 1957.
- Маякоўскі ў Беларусі. Мінск. 1957.
- Кенька М. Яго перакладчыкі. // Братэрства, 83. Мінск. 1983.
- Гніламёдаў У. В. Маякоўскі Уладзімір Уладзіміравіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 242-243.
- Валахановіч А. І. Уладзімір Маякоўскі ў Негарэлым. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 178-179.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Уладзімер Маякоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў