Валеры Маракоў
| Валеры Маракоў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Псэўданімы: | В.Армак (з А. Мардвілкам); В.Армар (з А. Мардвілкам); В. Бор; Крыптанімы: С.Ш., В.М. (са С. Шушкевічам) |
| Нарадзіўся: | 27 сакавіка 1909 Козырава Менскага павету, Расейская імпэрыя |
| Памёр: | 29 кастрычніка 1937 Менск, БССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | паэт, перакладнік |
Валеры Дзьмітрыевіч Маракоў (27 сакавіка [ст. ст. 14 сакавіка] 1909, мяст. Козырава Менскага павету, цяпер у межах Менску — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, перакладнік. Псэўданімы: В.Армак (разам з А. Мардвілкам); В.Армар (з А. Мардвілкам); В. Бор; Крыптанімы: С.Ш., В.М. (са С. Шушкевічам).
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 27 (14) сакавіка 1909 ў мястэчку Козырава Менскага павету (цяпер у межах Менску). У час 1-й сусьветнай вайны сям’я ў бежанстве ў Мцэнску (Расея) і Ромнах (Украіна).
У 1924 скончыў 4-ю менскую сямігодку і да канца 1925 працаваў мулярам разам з бацькам.
У сьнежні 1925 прызначаны сакратаром рэдакцыі часопісу «Піянер Беларусі». У канцы 1926 пэўны час (на запрашэньне А. Звонака) жыў у Полацку, друкаваўся ў газэце «Чырвоная Полаччына».
У 1927 паступіў у МБПТ, але пасьля двух курсаў адкліканы з вучобы і прызначаны загадчыкам літаратурнага аддзелу газэты «Савецкая Беларусь», дзе працаваў з перапынкам да канца 1930.
У 1931 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне МВПІ (скончыў у 1934). Адначасова працаваў у часопісе «Чырвоная Беларусь». Чалец СП БССР (з 1934).
У сакавіку 1935 арыштаваны ворганамі бясьпекі. Пасьля 3 месяцаў знаходжаньня ва ўнутранай турме НКВД вызвалены. Паўторна арыштаваны 6 лістапада 1936. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «чалец контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 разам з 22 іншымі беларускімі літаратарамі.
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 красавіка 1957. Асабовая справа № 10234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[рэдагаваць] Творчасьць
Дэбютаваў вершамі ў чэрвені 1925 (газэты «Чырвоная змена», «Малады араты» і інш.).
Аўтар зборнікаў паэзіі «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933), «Лірыка» (1959), «Вяршыні жаданняў» (вершы і паэмы, 1989).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Галоднага, А. Новікава-Прыбоя, П. Тычыны.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
| Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- На залатым пакосе: Вершы. Мн., 1927;
- Вяршыні жаданняў. Паэзія. Мн., 1930;
- Права на зброю: Вершы. Мн., 1933;
- Лірыка. Мн., 1959;
- Вяршыні жаданняў: Вершы, паэмы. Мн., 1989.;
- Рабінавая ноч: Выбранае. Вершы, паэмы, проза, публіцыстыка, крытыка, пераклады. Мн., 2003.
[рэдагаваць] Літаратура
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.