27 сакавіка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – сакавік – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | 31 | |||||
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1512: гішпанскі дасьледчык Хуан Пансэ дэ Леон адкрыў Флорыду
- 1836: у штаце Агаё адкрыты першы храм мармонаў
- 1855: у ЗША запатэнтаваны керасін
- 1860: жыхар Нью-Ёрку М. Л. Бірн запатэнтаваў штопар
- 1878: расейскі селянін Бліноў падаў заяўку на атрыманьне патэнта на вынайдзены ім «вагон з рэйкамі, якія не сканчаюцца» (першы ў сьвеце гусенічны трактар)
- 1893: пачала працу першая ў сьвеце тэлефонная кампанія «Аляксандар Бэл»
- 1928: у Галяндыі выпушчана першая ў сьвеце паштовая марка на футбольную тэму
- 1952: за пропускі заняткаў з Уральскага політэхнічнага інстытута выключаны студэнт Барыс Ельцын
- 1961: міжнародны дзень тэатру зацьверджаны IX кангрэсам Міжнароднага інстытута тэатру (МІТ)
- 1977: найбуйнейшая паводле колькасьці ахвяр авіякатастрофа ў гісторыі (катастрофа ў аэрапорце Лос-Радэос). Загінулі 583 чалавекі.
- 1978: пасьля пазбаўленьня савецкага грамадзянства Мсьціслаў Растраповіч выключаны з Саюзу кампазытараў СССР
- 1990: у Лёндане на Бэйкер-стрыт, 221, адкрыўся музэй Шэрлака Холмза
- 1998: у штаце Індыяна (ЗША) заўважана некалькі групаў НЛА
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1785: Люі XVII, кароль Францыі
- 1845: Вільгельм Рэнтген, нямецкі фізык
- 1863: Генры Ройс, амэрыканскі прамысловец, сэр, заснавальнік кампаніі «Ролс Ройс»
- 1868: Паці Сьміт Хіл, амэрыканскі дзіцячы пэдагог, якая напісала разам са старэйшай сястрой Мілдрэд вядомую амэрыканскую песеньку «Happy Birthday to You»
- 1871: Генрых Ман, нямецкі пісьменьнік
- 1886: Сяргей Кіраў, савецкі партыйны дзеяч
- 1886: Людвіг Міс ван дэр Раэ, нямецкі і амэрыканскі архітэктар
- 1891: Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзяяч, распрацаваў эскіз сьцяга БНР
- 1901: Кенэт Сьлесар, аўстралійскі паэт
- 1902: Іраклі Таідзэ, графік, аўтар пляката «Родина-Мать зовёт!»
- 1906: Лідзія Мухарынская, беларуская музыказнаўца фальклярыстка
- 1927: Мсьціслаў Растраповіч, віялянчэліст, дырыжэр, народны артыст СССР
- 1941: Іван Гашпаравіч, прэзыдэнт Славаччыны
- 1950: Тоні Бэнкс, ангельскі рок-музыка, клявішнік гурта Genesis
- 1952: Марыя Шнайдэр, француская кінаакторка («Апошняе танга ў Парыжы», «Калігула»)
- 1963: Квэнцін Таранціна, актор, сцэнарыст, рэжысэр і прадусар («Шалёныя сабакі», «Крымінальнае чытво», «Ад заходу да ўсходу», «Забіць Біла»)
- 1970: Мэрая Кэры, амэрыканская сьпявачка
- 1971: Дэвід Култхард, шатляндзкі гоншчык Формулы-1
- 1972: Джымі Флойд Хасэлбэйнк, нідэрляндзкі футбаліст
- 1972: Аляксандар Капранас, вакаліст гурта Franz Ferdinand
- 1974: Гаіска Мэндзьета, баскскі футбаліст («Валенсія», «Лацыё», «Барсэлёна», «Мідлзбро»)
- 1975: Стэйсі «Фэрджы» Фэргюсон, амэрыканская поп/R&B сьпявачка, удзельніца гурта The Black Eyed Peas
- 1977: Віялета Блю, амэрыканская порна-зорка
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1923: Джэймс Дэвар, ангельскі вынаходнік першых тэрмасаў
- 1945: Вінсэнт Бэндыкс, амэрыканскі вынаходнік аўтамабільнага стартэра
- 1968: Юры Гагарын, касманаўт (загінуў у авіякатастрофе)
- 1968: Уладзімер Сярогін, лётчык-выпрабавальнік, загінуў разам зь Юрыем Гагарыным
- 1979: Рыгор Крушына, беларускі паэт
- 2002: Білі Ўайлдэр, амэрыканскі кінарэжысэр, уладальнік чатырох «Оскараў» («У джазе толькі дзеўчыны», «Сабрына», «Кватэра»)
- 2006: Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст і філёзаф
[рэдагаваць] Сьвяты
- Міжнародны дзень тэатру
- Ангола: Дзень Перамогі
- Бэльгія: Сьвята франкамоўнай культурнай супольнасьці
- М'янма: Дзень арміі (Дзень узброеных сілаў)
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |

