14 сакавіка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← сакавік → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
| 2013 год Усе дні |
||||||
14 сакавіка — 73-і дзень году (74-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 292 дні.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1492 — каралева кастыльская Ізабэла загадала выслаць 150 тыс. габрэяў з Гішпаніі, калі яны ня прымуць каталіцтва
- 1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску Магдэбурскае права
- 1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна вызнаў Праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае
- 1863 — у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі
- 1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне
- 1980 — у час пасадкі ў Варшаве разьбіўся ІЛ-62 польскай авіякампаніі LOT. Загінулі ўсе 87 чалавек
- 1990 — выбары прэзыдэнта СССР, на якіх перамог Міхаіл Гарбачоў
- 1992 — пачатак баявых дзеяньняў Малдовы супраць Прыднястроўя
- 1994 — Лінус Торвальдс апублікаваў ядро апэрацыйнае сыстэмы Linux
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1879 — Альбэрт Айнштайн, фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі рэлятыўнасьці
- 1913 — Дамінік Татарка, славацкі празаік, эсэіст, публіцыст
- 1931 — Павел Дубашынскі, беларускі актор
- 1931 — Павел Місько, беларускі пісьменьнік
- 1932 — Наіна Ельцына, жонка першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына
- 1957 — Лёнік Тарасэвіч, беларускі мастак у Польшчы
- 1975 — Дзьмітры Маркаў, легкаатлет, аўстралійскі скакун у вышыню, які нарадзіўся ў Віцебску, чэмпіён Эўропы і сьвету
- 1979 — Нікаля Анэлька, францускі прафэсійны футбаліст
- 1981 — Анка Упала, беларуская літаратарка
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1644 — Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі
- 1883 — Карл Маркс, нямецкі філёзаф і эканаміст
- 1943 — Васіль Захарка, беларускі палітычны дзяяч, другі прэзыдэнт БНР
- 1979 — Міхась Сяўрук, беларускі мастак і графік
- 2006 — Ленарт-Георг Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, былы прэзыдэнт Эстоніі
Сьвяты [рэдагаваць]
- міжнароднае матэматычнае сьвята «дзень Пі»
14 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў