Ленарт-Георг Мэры
Ленарт Мэры (па-эстонску: Lennart-Georg Meri; 29 сакавіка 1929 — 14 сакавіка 2006) — эстонскі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Эстоніі ў пэрыяд 1992—2001. Мэры быў лідэрам эстонскага руху за незалежнасьць. Стрыечны брат Арнольда Мэры.
Біяграфія [рэдагаваць]
Дзяцінства і маладосьць [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Таліне ў сям’і эстонскага дыплямата, пасьля перакладчыка Шэксьпіра на эстонскую мову, Георга Мэры. Ленарт пакінуў Эстонію ў раньнім узросьце і разам са сваёй сям’ёй пераязджаў з краіны ў краіну, вучыўся ў дзевяці розных школах на чатырох розных мовах. Самыя цёплыя ўспаміны засталіся ў яго аб гадах, праведзеных у парыскім ліцэі Lycée Janson de Sailly. Акрамя сваёй роднай эстонскай, Ленарт Меры валодаў пяцьцю замежнымі мовамі: фінскай, францускай, нямецкай, ангельскай і расейскай.
| Гэта — накід артыкула пра Эстонію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Ленарт-Георг Мэры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў