Арнольд Руўтэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арнольд Руўтэль

Арнольд Руўтэль (па-эстонску: Arnold Rüütel; нарадзіўся 10 траўня 1928 году на высьпе Саарэмаа) — эстонскі палітык, трэці прэзыдэнт Эстоніі.

Эканаміст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў сельскагаспадарчую вучэльню Янэда і працаваў у 19491950 гадах у сельскагаспадарчым аддзеле адміністрацыі Саарэмаа. У 19551957 гадах выкладаў у Інстытуце сельскагаспадарчае тэхнікі ў Тарту. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду рэктара Эстонскае сельскагаспадарчае акадэміі.

Палітычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1977 году займаў розныя публічныя пасады ў Эстонскай ССР, з 1983 году быў старшынём прэзыдыюма Вярхоўнага Савету ЭССР.

У сакавіку 1990 году ён быў абраны старшынём эстонскага парлямэнту — Вярхоўнае Рады (Ülemnõukogu).

Дзейнасьць Руўтэля шмат паспрыяла аднаўленьню незалежнасьці Балтыйскіх краін ад СССР.

Працаваў у складзе канстытуцыйнага сходу і пасьля аднаўленьня незалежнасьці стаў першым прэзыдэнтам Эстоніі (6 верасьня 19915 кастрычніка 1992), але потым прайграў на выбарах Ленарту Мэры.

У 19942000 гадах Руўтэль быў старшынём Эстонскае зямельнае народнае партыі (Maarahva erakond). У 1995 годзе ён абіраецца ў парлямэнт.

Ён быў актыўным прыхільнікам уступу Эстоніі ў Эўрапейскі Зьвяз.

Працягвае займацца навуковаю дзейнасьцю. У 1991 годзе ён абараняе доктарскую дысэртацыю па сельскай гаспадарцы. Руўтэль ёсьць сябрам Эстонскае сельскагаспадарчае акадэміі, ганаровы доктар Бэнтлі Коледжа (ЗША), Хэльсынскага ўнівэрсытэту (Фінляндыя), Нацыянальнага сельскагаспадарчага ўнівэрсытэту Ўкраіны. Руўтэлю належаць больш за сто навуковых працаў.

Пасьля заканчэньня другога прэзыдэнцкага тэрміну Ленарта Мэры Руўтэль у 2001 годзе зноў абраны прэзыдэнтам. У 2006 годзе прэзыдэнтам стаў Томас Хендрык Ільвэс.

Арнольд Руўтэль жанаты зь Інґрыд Руўтэль, мае дзьвюх дачок.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]