6 верасьня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – верасень – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | ||||
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 3761 да н.э.: першы дзень яўрэйскага календара
- 1492: Хрыстафор Калюмб распачынае сваё самае вядомае падарожжа
- 1522: 17 удзельнікаў экспэдыцыі Магелана скончылі кругасьветнае падарожжа
- 1819: Томас Бланчард запатэнтаваў такарны станок
- 1831: бітва за Варшаву, 7 верасьня горад быў узяты
- 1852: у Манчэстэры адкрыта першая бясплатная бібліятэка ў Брытаніі
- 1873: Хівінскае ханства прызнала залежнасьць ад Расеі
- 1873: створана Шатляндзкая фэдэрацыя футбола, адна з старэйшых у сьвеце
- 1885: да Баўгарскага княства далучаная вобласьць Усходняя Румелія
- 1899: ЗША аб'явілі аб палітыцы адкрытых дзьвярэй у дачыненьні да Кітаю
- 1928: СССР далучыўся да пакта Брыяна—Келога аб вырашэньні міжнародных спрэчак мірным шляхам
- Ва Ўкраіне зацверджаны Харкаўскі правапіс украінскай мовы
- 1933: абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласава. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «Кіпцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслаў Тарашкевіч з гарадзенскай вязьніцы перадаецца ў СССР.
- 1936: у заапарку на Тасманіі памёр апошні сумчаты воўк
- 1943: калі Ўінстан Чэрчаль выступаў у Гарвардзкім унівэрсытэце, ён сказаў, што ў будучыні жыхары ЗША і Англіі будуць мець адзіную дзяржаву
- 1952: падпісаная Ўсясьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве (Жэнэва)
- 1968: Свазілэнд стаў незалежнай дзяржавай
- 1997: у Менску адбыўся устаноўчы Сойм «Маладога Фронту»
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1903: Мікола Дварэцкі, беларускі хадэцкі дзеяч, паэт
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1656: Піліп Абуховіч, ваявода віленскі і смаленскі, пісар літоўскі, кіраўнік абаронай Смаленску ў 1654 годзе
- 1921: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і пэдагог
- 2007: Лючана Павароці, італьянскі сьпявак (тэнар)
[рэдагаваць] Сьвяты
- Баўгарыя: Дзень аб'яднаньня (Дзень узьяднаньня з Усходняй Румеліей)
- Пакістан: Дзень абароны
- Свазілэнд: Дзень незалежнасьці
- Чылі: Дзень нацыянальнага адзінства
- Дзень Незалежнасьці Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |

