16 верасьня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← верасень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | ||||||
| 2013 год Усе дні |
||||||
16 верасьня — 259-ы дзень году (260-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 106 дзён.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1992 — у Вялікабрытаніі адбылася «чорная серада», валютныя спэкулянты на чале з Джорджам Сорасам правялі спэкуляцыйную атаку на фунт, зьнізіўшы яго цану на 25%
- 1999 — зьнікненьне альбо выкраданьне беларускага палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1098 — Хільдэгарда Бінгенская, нямецкая мнішка, аўтар містычных працаў, рэлігійных гімнаў і музыкі да іх, а таксама працаў па мэдыцыне
- 1745 — Міхаіл Кутузаў, расейскі палкаводзец, генэрал-фэльдмаршал
- 1840 — Мэноцьці Гарыбальдзі, італійскі й польскі вайсковец
- 1894 — Станіслаў Звойшчык, капітан Войска Польскага, служыў у КАП
- 1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік
- 1919 — Мікалай Мяцельскі, беларускі матэматык
- 1931 — Пётар Лысенка, беларускі археоляг
- 1937 — Барыс Луцэнка, беларускі рэжысэр
- 1937 — Аляксандар Мядзьведзь, выбітны беларускі барацьбіт вольнага стылю, заслужаны майстар спорту, заслужаны дзяяч фізычнай культуры Беларусі
- 1946 — Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт, журналіст, публіцыст.
- 1960 — Андрэй Мяцельскі, беларускі археоляг, гісторык
Сьмерці [рэдагаваць]
- 96 — Даміцыян, рымскі імпэратар
- 1744 — Міхал Сервацы Вішнявецкі, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1825 — Францішак Карпінскі, польскі паэт-сэнтымэнталіст
- 1939 — Сяргей Грыцавец, маёр Чырвонай Арміі, знакаміты савецкі лётчык-зьнішчальнік 1930-х, Двойчы герой Савецкага Саюзу
- 1940 — Сяргей Паўловіч, багаслоў, пэдагог, перакладчык, актыўны дзяяч у галіне царкоўнае асьветы
- 1965 — Адам Трыпус, беларускі дзяяч БНР, забіты на вуліцы ў Берасьці
Сьвяты [рэдагаваць]
16 верасьня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў