Лукаш Калюга
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Лукаш Калюга | |
| Канстанцін Пятровіч Вашына | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Канстанцін Пятровіч Вашына |
| Нарадзіўся | |
| Памёр | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік |
| Гады творчасьці | 1927—1937 |
Лукаш Калюга, сапр. Канстанцін Пятровіч Вашына (17 (27) верасьня 1909, в. Скварцы Койданаўская воласьць, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя 22 кастрычніка 1937, м. Ірбіт, Сьвярдлоўская вобласьць, РСФСР, СССР.) — беларускі пісьменьнік.
У 1931 скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Узвышша». Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927. У студзені 1933 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі, сасланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Паўторна арыштаваны 5 кастрычніка 1937 і ў той самы дзень растраляны.
У 1974 выйшаў яго зборнік апавяданьняў і аповесьцяў «Ні госьць ні гаспадар».
Крыніцы [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- КАЛЮГА Лукаш // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Калюга Лукаш (Канстанцін Пятровіч Вашына). // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 618.
- Чыгрын І. П. Калюга Лукаш. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 121.
- Барташэвіч М. П. Калюга Лукаш (бібліяграфія). // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 205—207.
- Лецка Я. Р. Калюга Лукаш. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 495.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |