8 верасьня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – верасень – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | ||||
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1380: Кулікоўская бітва
- 1514: Бітва пад Воршай: войска ВКЛ пад кіраўнцітвам Канстантына Астроскага разьбіла амаль утрая большае войска Масковіі
- 1636: заснаваны Гарвардзкі ўнівэрсытэт, настарэйшы з унівэрсытэтаў ЗША
- 1655: швэды захапілі Варшаву
- 1664: галяндцы прадалі сваю калёнію ў Новым Сьвеце Новы Амстэрдам англічанам. Тыя перайменавалі яе ў Нью-Ёрк.
- 1708: расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Баўрар, на загад расейскага цара Пятра I спалілі Магілёў. Паводле гісторыка Андрэя Катлярчука, пасьля зьнішчэньня Магілёў назаўсёды страціў значэньне найбуйнейшага гандлёвага цэнтру Ўсходняй Эўропы, канкурэнта Данцыгу, Рызе, Вільні й Маскве.
- 1790: перамога расейскага флёту пад кіраўніцтвам контр-адміралу Ф.Ф.Ушакова над турэцкім, які ўзначальваў Капудан-пашы, пры Тэндры падчас расейска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў
- 1794: параза войскаў паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі пад кіраўніцтвам генэрала Серакоўскага (13 тыс. чалавек) ў бітве пры Берасьці ад войскаў А. В. Суворава (8 тыс. чалавек)
- 1888: адбыўся перы матч Ангельскай футбольнай Лігі
- 1989: у Кіеве быў заснаваны Народны Рух Украіны
- 1991: Рэспубліка Македонія атрымала незалежнасьць
- 2004: разьбілася капсула Ґенэзіс
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1157: Рычард І Ільвінае сэрца, ангельскі кароль
- 1207: Саншу II Пабожны, партугальскі кароль
- 1474: Людавіка Арыёста, італьянскі паэт
- 1621: Люі Філіп II дэ Бурбон, прынц Кандэ, францускі генэрал
- 1830: Фрэдэрык Містраль, францускі паэт
- 1841: Антанін Дворжак, чэскі кампазытар
- 1923: Расул Гамзатаў, аварскі паэт, пісьменьнік, публіцыст
- 1979: Пінк, амэрыканская сьпявачка
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1873: Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг
- 1894: Герман Гельмгольц, нямецкі фізык, фізыёлаг і псіхоляг
- 2003: Лені Рыфеншталь, нямецкая кінарэжысэрка, фатограф і акторка
- 2009: Аляксандар Аксёнаў, беларускі й савецкі палітык і дыплямат
[рэдагаваць] Сьвяты
- У Каталіцкай Царкве: Сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Дзень Беларускай Вайсковай Славы, усталяваны ў гонар перамогі ў бітве пад Воршай (1514)
- Дзень воінскай славы Расеі, усталяваны ў гонар Барадзінскай бітвы
- Дзень міжнароднай салідарнасьці журналістаў. Гэтую дату заснавала ў 1958 годзе Міжнародная арганізацыя журналістаў у памяць аб сваім чэскім калегу Юліусе Фучыку, закатаваным гітлераўцамі 8 верасьня 1943 году. Кожны год журналісцкая супольнасьць усяго свету ўзгадвае яго неўміручыя словы перасьцярогі: «Людзі, будзьце пільныя!»
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |