Рычард I
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ры́чард I, Ры́чард Льві́нае сэ́рца, Ры́чард Ільві́нае сэ́рца (па-француску: Cœur de Lion; па-ангельску: Lion's Heart) (8 верасьня 1157 — 6 красавіка 1199) — кароль Англіі з 1189 па 1199 год з дынастыі Плантагенэтаў.
[рэдагаваць] Біяграфія
Рычард нарадзіўся 8 верасьня 1157 году ў Оксфардзе. Будучы трэцім законным сынам Генрыха II, Рычард фармальна меў невялікія шансы на атрыманьне ангельскай кароны. У дзяцінстве ён зьехаў ва Францыю, дзе яму ў нашчадак ад маці засталося герцагства Аквітанскае. Адначасова (ў 1170 годзе) старэйшы брат Рычарда, Генры, быў каранаваны под імем Генрыха III (у гістарычнай літаратуры яго звычайна называюць «Малады кароль», каб не пераблытаць з Генрыхам III, пляменьнікам «маладога» Генры і Рычарда, сынам Джона), але фактычна Генрых так і не атрымаў рэальнай улады.
У 1173 годзе Рычард разам з другімі сынамі Генрыха ўзьняў супраць яго бунт, але бацька атрымаў перамогу ў гэтым супрацьстаяньні. Рычард атрымаў шанс на ангельскую карону ў 1183 годзе, пасьля смерці «Маладога караля». Пасьля заключэньня альянсу з францускім каралём Філіпам II, Рычард у выніку пасьпяховай экспэдыцыі ў 1189 годзе разьбіў войска Генрыха. У тым жа годзе кароль памёр. Каранаваньне Рычарда адбылося ў Вэстмінстэры 3 верасьня 1189 году.
[рэдагаваць] Міт караля
Вакол асобы Рычарда I, вобраз якога паўстае ў літаратурных творах і былінах у якасьці мудрага і добрага караля і сапраўднага рыцара, склаліся — нягледзячы на адносна кароткі час кіраваньня і жыцьця — шматлікія легенды.
Частка гэтай ідэалізацыі ўзьнікла ў выніку мэтанакіраванай прапаганды яшчэ ў час яго жыцьця. Так, кароль і яго дваровае асяродзьдзе інсцэнізавалі сябе як рыцарскіх ідэалаў. Вялікую і адмысловую ролю ў гэтым адыграла легенда пра караля Артура.
Несумненна, Рычард I быў адной з найяскравейшых і найадметнейшых асоб у гісторыі позьняга сярэднявечча. Рычард — таксама як і яго бацькі — меў незвычайную харызму, валодаў якасьцю прымаць рашучыя і неадкладныя меры ў адносінах да любой справы. Прыняўшы рашэньне, кароль адразу браўся за справу і дзейнічаў пасьлядоўна да непасрэднага ажыцьцяўлення гэтай справы ў жыцьці.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Рычард I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Папярэднік: Генрых II |
Кароль Ангельшчыны 1189-1199 |
Наступнік: Іяан |
| Каралі Ангельшчыны | |
| Альфрэд Вялікі | Эдуард Старэйшы | Этэльстан | Эдмунд I | Эдрэд | Эдвін | Эдгар | Эдуард Пакутнік | Этэльрэд II | Свэн Вілабароды*† | Эдмунд II | Кнуд Вялікі*† | Гаральд I | Хардэкнуд* | Эдуард Спавяданьнік | Гаральд II Годвінсан | Эдгар Этэлінг | Вільгельм I Заваёўнік | Вільгельм II | Генрых I | Стэфан | Мацільда | Генрых II | Рычард I | Іяан Безьзямельны | Генрых III | Эдуард I | Эдуард II | Эдуард III | Рычард II | Генрых IV | Генрых V | Генрых VI | Эдуард IV | Эдуард V | Рычард III | Генрых VII | Генрых VIII‡ | Эдуард VI‡ | Джэйн Грэй‡ | Марыя I‡ | Элізабэта I‡ | Якаў I‡§ | Карл I‡§ | Міжцарства | Карл II‡§ | Якаў II‡§ | Вільгельм III‡§¶ і Марыя II‡§ | Ганна‡§ | |
| * Таксама манарх Даніі | † Таксама манарх Нарвэгіі | ‡ Таксама манарх Ірляндыі | § Таксама манарх Шатляндыі | ¶ Таксама Штатгальтэр Нідэрляндаў | |


