Эдмунд Жалезнабокі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кароль Эдмунд Жалезнабокі выява XVIII ст.

Эдмунд Жалезнабокі (па-старажытнаангельску: Eadmund; 988/993 — 30 лістапада 1016) — кароль Ангельшчыны з 23 красавіка па 30 лістапада 1016 году, прадстаўнік Ўэсэкскай дынастыі. Празваны «Жалезнабокім» з-за яго намаганьняў у барацьбе супраць вікінгскай навалы пад кіраўніцтвам Кнуда Вялікага. Зьяўляўся кіраўніком Ўэсэксу, альбо тэрыторыі на поўдзені ад Тэмзы. Поўнач Ангельшчыны была пад кіраўніцтвам Кнуда, які стаў каралём усёй Ангельшчыны пасьля сьмерці Эдмунда.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эдмунд быў другім сынам караля Этэльрэда Неразумнага (яшчэ вядомага як Этэльрэд II) і яго першай жонкі Эльфгіфу Ёрскай. Ён меў траіх братоў, самым старэйшым з якім быў Этэльстан, а двое малодшых Эдрэд і Экгберг. Яго маці памерла ў 996 годзе й празь нейкі час яго бацьба ажаніўся з Эмай Нармандзкай.

Часы кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этэльрэд цяжка захварэў і памёр 23 красавіка 1016 году. Эдмунд успадкаваў трон і ў каралеўства зьявілася надзея на ахову краіны, якую ў той час спрабаваў захапіць Кнуд Вялікі. Пакуль датчане асаджалі Лёндан, Эдмунд каранаваўся ў Ўэсэксу й пачаў зьбіраць войска. Ён нанёс паразу сваім ворагам двойчы, але 18 кастрычніка Кнуд змог нанесьці рашучы ўдар Эдмунду ў бойкі ля Ашынгдана ў Эсэксу. Пасьля бітвы ободва каралі падпісалі дамову, паводле якой Эдмунд захоўваў за сабой Ўэсэкс, а Кнуд набываў землі на поўначы ад Тэмзы. У дадатак яны пагадзіліся, што тэрыторыі таго хто першы стане нябожчыкам адыйдуць пад уладу жывога.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 кастрычніка 1016 году, кароль Эдмунд памёр у Оксфардзе ці ў Лёндане. Яго тэрыторыі па дамове адыйшлі да Кнуда, які пасьля гэтага стаў звацца: кароль Ангельшчыны. Прычына сьмерці Эдмунда так ніколі й не была высьветлена. Можна меркаваць што, то была натуральная сьмерць [1], але некаторыя лічаць, што ён быў забіты вікінгскім кінжалам [2]. Эдмунд быў пахаваны ў Гластанбэрыйскім абацтве ў Самэрсэце. Яго месца пахаваньня згублена на цяперашні час.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эдмунд Жалезнабокісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Свэн Вілабароды
Кароль Ангельшчыны
1016
Наступнік
Кнуд Вялікі