Нармандыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Нарма́ндыя (па-француску: Normandie, па-нармандзку: Normaundie) — гістарычны рэгіён на паўночным захадзе Францыі, якая ахоплівае ў наш час два рэгіёны краіны — Верхнюю Нармандыю й Ніжнюю Нармандыю. Вядомая сваімі фэрмамі, яблычнымі плянтацыямі і малочнай прамысловасьцю, у першую чаргу сырамі, такімі як камамбэр, ліваро і пон-л’Эвек.

Агульнае насельніцтва — каля 3,2 млн чалавек. Асноўныя гарады Кан, Шэрбур-Актэвіль, Эўрэ, Руан, Гаўр, Д’еп.

Мапа Нармандыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 27 годзе да н.э. рымскі імпэратар Актавіян Аўгуст рэарганізаваў гальскія землі, далучыўшы ррэгіёны Калетэ і Вэёкасэ да правінцыі Люгдунская Галія, цэнтрам якой быў горад Люгдунум (сучасны Ліён). Лацінізацыя Нармандыі была дасягнутая з дапамогай звычайных для Рымскай імпэрыі метадаў: будаўніцтва рымскіх дарог і актыўнай палітыкі ўрбанізацыі.

Рымскі тэатар у Лільбоне.

Нармандыя як герцагства была створана лідэрам вікінгаў Ролянам (Робэртам Нармандзкім). Назва «Нармандыя» адлюстроўвае паходжаньне Роляна зь вікінгаў, то бок нарманаў.

Нашчадак Роляна Вільгельм Заваёўнік, герцаг нармандзкі, стаў каралём Ангельшчыны ў 1066 годзе ў часы нармандзкіх Заваяваньняў пасьля вырашальнай бітвы пры Гастынгсе. Пасьля заваяваньня краіны рушыла ўсьлед уварваньне нарманаў ва Ўэйлз і Ірляндыю.

З тых часоў Нармандыя неаднаразова зьяўлялася прадметам спрэчак паміж Ангельшчынай і Францыяй.

У 1204 годзе падчас кіраваньня ангельскага караля Іяана Безьзямельнага матэрыковая Нармандыя была заваявана ў Ангельшчыны Францыяй пад камандаваньнем Філіпа II, астраўная ж частка (Нармандзкія астравы) засталася пад кантролем Ангельшчыны. У 1259 годзе кароль краіны Генрых III прызнаў законнасьць уладаньня Францыяй Нармандыяй у адпаведнасьці з Парыскай дамовай. Аднак яго пераемнікі часта спрабавалі аднавіць кантроль над кантынэнтальнай Нармандыяй. Француская Нармандыя была акупаваная падчас Стогадовай вайны ў 13461360 гг. і ў 14151450 гг.

6 чэрвеня 1944 году амэрыканскія, брытанскія і канадзкія войскі пачалі высадку ў Нармандыі, тым самым адкрыўшы Другі фронт у Эўропе ў Другой сусьветнай вайне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нармандыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў