Лятарынгія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лятарынгія (па-француску: Lorraine, па-нямецку: Lothringen, на раманска-лятарынгскім дыялекце Louréne) — рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Мяжуе на поўначы з Бэльгіяй, Люксэмбургам і Нямеччынай, на ўсходзе — з Эльзасам, на поўдні — з Франш-Камтэ, на захадзе — з Шампаньню-Ардэнамі. Плошча 23 547 км². Насельніцтва па стане на 2008 год складала 2 346 361 чалавек. У склад Лятарынгіі ўваходзяць 4 дэпартамэнты: Мёз, Мёрт і Мозэль, Мозэль ды Вагезы. Адміністрацыйны цэнтар і буйнейшы горад — Мэц (122 838 жыхароў). Буйным горадам зьяўляецца таксама Нансі (106 361 жыхар).
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
|
||||||||
Лятарынгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў