Мэц
| Мэц | |||||
| Metz | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Лятарынгія | ||||
| Дэпартамэнт: | Мазэль | ||||
| Плошча: | 41,94 км² | ||||
| Насельніцтва: | 122 838 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 57000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 49°07′13″ пн. ш. 6°10′40″ у. д. / 49.12028° пн. ш. 6.17778° у. д.Каардынаты: 49°07′13″ пн. ш. 6°10′40″ у. д. / 49.12028° пн. ш. 6.17778° у. д. | ||||
|
Мэц на мапе Францыі
Мэц
|
|||||
| http://www.mairie-metz.fr/ | |||||
Мэц (па-француску: Metz, па-нямецку: Metz) — горад на паўночным усходзе Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Мазэль і рэгіёна Лятарынгія. Насельніцтва складе 122 838 чалавека, паводле дадзеных на 2008 году.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Селішчы старажытных людзей на тэрыторыі Мэца існавалі, па наяўных дадзеных, ужо за тысячы гадоў да н. э. Незадоўга да рымскага нашэсьця тут знаходзілася галоўнае паселішча кельцкага племені мэдыёматрыкаў, якія і далі назву гораду. Пасьля ўзяцьця рэгіёна рымлянамі на гэтым месцы стаяў горад Дыводур (лац. Divodurum). У 451 годзе горад быў узяты Атылай. У 511—751 гадах — сталіца каралеўства Аўстразія. Пры распадзе Франскай імпэрыі стаў сталіцай уладаньняў Лётара.
Між 1180 і 1210 гадамі Мэц квітнеў ў якасьці вольнага імпэрскага горада, затым зрабіўся адным з трох біскупстваў, які падзялялі Францыю й Нямеччыну. Гарадзкі летапісец XV стагодзьдзя Абрыён асабіста ўдзельнічаў у многіх апісаных ім падзеях. Хаця большасьць жыхароў горада падтрымалі Рэфармацыю, францускі кароль Генрых II Валюа падахвоціўся быць іхным заступнікам і пасьпяхова абараняў горад ад Габсбургаў у 1552 годзе. Па выніках Трыццацігадовай вайны ўсе тры эпіскапіі былі афіцыйна замацаваны за Францыяй. Падчас франка-прускай вайны чарговая аблога Мэца немцамі доўжылася 52 дні.
З 1871 па 1918 і 1940—1944 гады Мэц уваходзіў у склад Нямеччыны. Горад традыцыйна быў добра ўмацаваны; Сэбастыян Вабан ў свой час пісаў каралю, што «крэпасьці абараняюць правінцыі каралеўства, а Мэц — дзяржаву ўвогуле. Нямецкая адміністрацыя пажадала зьнесьці ўмацаваньні й пракласьці на іхнем месцы бульвары й набярэжныя. З старажытных умацаваньняў ацалела толькі грандыёзная Брама немцаў. Сваё цяперашняе аблічча стары горад і ягоныя спальныя раёны набылі пасьля Другой сусьветнай вайны. І сёньня па архітэктуры можна адрозніць «францускі» й «нямецкі» Мэц.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
З архітэктурных помнікаў Мэца найбольшай вядомасьцю карыстаюцца два сярэднявечных моста Нябожчыкаў, опэрны тэатар сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, адна з найстарэйшых цэркваў Францыі — базыліка Сэн-П’ер-о-Нонэн, пабудаваная ў канцы III— пачатку IV стагодзьдзя і сабор Сьвятога Стэфана, адзін з самых высокіх у Францыі. У ім можна сузіраць ня толькі вітраж XIII—XIV стагодзьдзяў, але й працы авангардытаў XX стагодзьдзя Марка Шагала й Жака Віёна. Пэрыяд нямецкага валадарства наклаў свой адбітак на аблічча горада. На адным з астраўкоў высіцца вялікая лютэранская царква — Новы храм, асьвячоны ў 1904 годзе ў прысутнасьці кайзэра Вільгэльма II. З 12 траўня 2010 у Мэцы зьявілася яшчэ адна выбітнасьць: першая ў Францыі філія парыскага Цэнтру культуры і мастацтва Пампіду.
Галерэя [рэдагаваць]
-
Мэц. Пляц Сэн-Люі, які ў XIII стагодзьдзі быў месцам правядзеньня кірмашоў
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- У 2009 годзе ў ваколіцах Мэца здымалася перадача АНТ «Вялікія гонкі»
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |