Іль-дэ-Франс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Іль-дэ-Франс (па-француску: Île de France, літаральна «Выспа Францыі», ці згодна з другой вэрсіяй ад франскага «Liddle Franke» — Малая Францыя) — рэгіён на поўначы Францыі. На поўначы мяжуе зь Пікардыяй, на ўсходзе — з Шампаньню-Ардэнамі, на паўночным усходзе — з Бургундыяй, на поўдні й паўднёвым захадзе — з Цэнтрам, на паўночным захадзе — зь Верхняй Нармандыяй. Плошча 12 011 км². Насельніцтва па стане на 2008 год складала 11 659 260 чалавек (першае месца ў Францыі). У складзе Іль-дэ-Франс 8 дэпартамэнтаў: Эсона, О-дэ-Сэн, Парыж, Сэна-Сэн-Дэні, Сэна й Марна, Валь-дэ-Марн, Валь-д'Уаз, Івэліны. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Парыж (2 211 297 жыхароў). Больш за 100 000 жыхароў маюць таксама наступныя гарады: Булонь-Білянкур (112 233 жыхары), Сэн-Дэнi (103 742, яго ня варта блытаць з галоўным горадам Рэюньёну), Аржантой (103 250) і Мантрой (102 176). Тэрыторыя Іль-дэ-Франс — ядро Францускае дзяржавы, яе галоўны эканамічны, палітычны й культурны цэнтар.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Іль-дэ-Франссховішча мультымэдыйных матэрыялаў