Мартыніка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: - | |||||
| Афіцыйная мова | француская | ||||
| Сталіца | Форт-дэ-Франс | ||||
| Найбуйнейшы горад | Форт-дэ-Франс | ||||
| Урад | залежная тэрыторыя Альфрэд Мары-Жан |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
- месца ў сьвеце 1 128 км² - |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
- месца ў сьвеце 401 000 355/км² |
||||
| СУП - Агульны (-) - на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце - - |
||||
| Валюта | Эўра (EUR) |
||||
| Часавы пас - улетку |
DST (UTC-4) -4 (UTC-4) |
||||
| Незалежнасьць - |
|||||
| Дзяржаўны гімн | Нацыянальны гімн Мартынікі | ||||
| Аўтамабільны знак | - | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .mq | ||||
| Тэлефонны код | +596 |
||||
Мартыні́ка – заморскі дэпартамэнт Францыі, які знаходзіцца на карыбскай высьпе Мартыніка, у архіпэлягу Наветраных выспаў, паміж двума незалежнымі краінамі: Дамінікай і Сьвятая Люсія.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Выспа была адкрытая Хрыстафорам Калюмбам ў 1502 годзе, пад час яго чацьвёртага падарожжа ў Амэрыку. Першыя францускія паселішчы ўзьніклі тут у 1635 годзе. З гэтага часу і да нашы дзён выспа належыць Францыі. Францускія плянтатары прывезьлі сюды рабоў, для працы на плянтацыях цукровага трысьнёга. Толькі ў 1848 годзе рабства было забароненае. З гэтага моманту пачала разьвівацца крэольская культура Мартынікі.
У 1946 годзе Мартыніка атрымала статус заморскага дэпартамэта Францыі. Хоць на высьпе існуюць палітычныя партыі, якія патрабуюць атрыманьня незалежнасьць Мартынікі, але іх падтрымлівае толькі 2 – 4 % насельніцтва. Пад час рэфэрэндуму 2003 года большасьць жыхароў выказалася за захаваньне статусу заморскага дэпартамэнта Францыі. Мартыніка, як частка Францыі ўваходзіць у склад Эўрапейскага Зьвязу.
[рэдагаваць] Палітыка
Мартыніка адначасова мае статус дэпартамэнта і адміністрацыйнага рэгіёна Францыі, што азначае, што яна мае сваіх прадстаўнікоў у францускім парлямэнце, якія выбіраюцца на прамых выбарах. Выспай кіруе прэфэкт, які ўзначальвае генэральную раду.
Мартыніка дзеліцца на 34 раёна.
[рэдагаваць] Геаграфія
Мартыніка гарыстая выспа вульканічнага паходжаньня. На ёй знаходзіцца некалькі вульканаў, самы вядомы зь якіх Мантан Пэле (1397 м). Пад час яго вывяржэньня 8 траўня 1902 года было поўнасьцю зьнішчанае ўзьбярэжнае паселішча Сэнт-Пэрэ. Загінула 30 тыс. чалавек. Апошняе вывяржэньне адбылася ў 1929 годзе.
Клімат выспы экватарыяльны, сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 24°C да 28°C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 1250 мм на ўзьбярэжжы і 5000 мм у горных раёнах.
Значная плошча выспы пакрытая трапічнымі лясамі.
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміка выспы заснаваная на сельскай гаспадарцы і турызме. Ўрадлівая зямля падзеленая паміж плянтацыямі на якіх вырошчваюцца цукровы трысьнёг, бананы і экзатычныя кветкі, маніёк, бататы. Разьвіцьцё атрымала і жывёлагадоўля.
Прамысловасьць Мартынікі сканцэнтраваная вакол пераапрацоўцы прадукцыі сельскай гаспадаркі і вытворчасьць рому.
Асноўным зьнешнегандлёвым партнёрам Мартынікі зьяўляецца Францыя.
Выспу наведваюць турысты з Францыі і Злучаных Штатаў Амэрыкі.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Этнічны склад насельніцтва Мартынікі вельмі складаны. Тут жывуць мурыны, мулаты, кітайцы, крэолы і эўрапейцы. Большая частка насельніцтва – хрысьціяне, афіцыйнай мовай зьяўляецца француская, але так сама ўжываецца і крэольская.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Паўночнай Амэрыкі | |
|---|---|
| Антыґуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Бэліз · Гаіці · Гандурас · Ґватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мэксыка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сьвятая Люсія · Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны · Сьвяты Кітс і Нэвіс · Трынідад і Табага · Ямайка | |
| Залежныя тэрыторыі: | Амэрыканскія Вірґінскія выспы · Ангілья · Аруба · Брытанскія Вірґінскія выспы · Бэрмудзкія выспы · Ґвадэлюпа · Грэнляндыя · Кайманавы выспы · Кліпэртан · Мансэрат · Мартыніка · Наваса · Нідэрляндзкія Антылы · Пуэрта-Рыка · Сьвяты П'ер і Міквэлон · Сэн-Бартэльмі · Сэн-Мартэн · Тэркс і Кэйкас |

