Тэркс і Кэйкас
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Turks and Caicos Islands | |||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: - | |||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | Ангельская | ||
| Сталіца | Кокбэрн Таўн | ||
| Найбуйнейшы горад | Кокбэрн Таўн | ||
| Урад | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Гордан Ўэзэрэл |
||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
199-е месца ў сьвеце 417 км² нязначны |
||
| Насельніцтва - Агульнае (2008) - Шчыльнасьць |
208-е месца ў сьвеце 30 600 52/км² |
||
| СУП - Агульны (-) - на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце - - |
||
| Валюта | Даляр ЗША (USD) |
||
| Часавы пас - улетку |
UTC-5 (UTC-5) -5 (UTC-5) |
||
| Дзяржаўны гімн | «God Save the Queen» | ||
| Аўтамабільны знак | - | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .tc | ||
| Тэлефонны код | +1 649 | ||
Тэркс і Кэ́йкас (па-ангельску: Turks and Caicos Islands) — залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі ў Цэнтральнай Амэрыцы, у Атлянтычным акіяне, на поўнач ад Гаіці. Вялікабрытанія захавала за сабой толькі пытаньні абароны і міжнародных зносінаў, у іншых пытаньнях выспы маюць самакіраваньне. Утрымлівае дзьве групы выспаў Тэркс і Кэйкас у цэнтральнай частцы Багамаў.
Большая частка насельніцтва выспаў гэта мурыны і мулаты. Асновай эканомікі тэрыторыі зьяўляецца рыбная лоўля, сельская гаспадарка і турызм. У апошнія гады значную ролю грае банкаўская абслуга замежных кампаніяў. Тэрыторыя Тэркс і Кэйкас зьяўляецца афшорнай зонай.
Выспы былі адкрытыя ў 1512 годзе Пончэ дэ Леонам, але да 1678 году заставаліся незаселенымі. З 1766 году выспы былі афіцыйна абвешчаныя брытанскай калёніяй. З 1873 да 1962 году кіраваў выспамі брытанскі губэрнатар Ямайкі. Пасьля атрыманьня Ямайкай незалежнасьці Тэркс і Кэйкас былі выдзеленыя ў асобную брытанскую адміністрацыйную адзінку.
Апошнім часам зьяўляюцца прапановы далучэньня Таркса і Кэйкаса да Канады. Дзякуючы вялікай колькасьці канадзкіх турыстаў, канадзкі даляр ужываецца на выспах у якасьці грашовай адзінкі разам з далярам ЗША.
Выспы кіруюцца Выканаўчым Саветам Міністраў, які прызначаецца з выбраных дэпутатаў Заканадаўчага Савету. Выканаўчы Савет узначальваецца губэрнатарам, і складаецца з прэм’ер-міністра і чатырох міністраў. Заканадаўчы Савет — аднапалатны, складаецца з 20 дэпутатаў, 13 зь якіх выбіраюцца ўсеагульным галасаваньнем кожныя чатыры гады, а астатнія сямёра, і губэрнатар, назначаюцца.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Тэркс і Кэйкас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Паўночнай Амэрыкі | |
|---|---|
| Антыґуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Бэліз · Гаіці · Гандурас · Ґватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мэксыка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сьвятая Люсія · Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны · Сьвяты Кітс і Нэвіс · Трынідад і Табага · Ямайка | |
| Залежныя тэрыторыі: | Амэрыканскія Вірґінскія выспы · Ангілья · Аруба · Брытанскія Вірґінскія выспы · Бэрмудзкія выспы · Ґвадэлюпа · Грэнляндыя · Кайманавы выспы · Кліпэртан · Мансэрат · Мартыніка · Наваса · Нідэрляндзкія Антылы · Пуэрта-Рыка · Сьвяты П'ер і Міквэлон · Сэн-Бартэльмі · Сэн-Мартэн · Тэркс і Кэйкас |
| Краіны Карыбскага басэйну |
|---|
| Антыґуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Гаіці | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Куба | Сьвятая Люсія | Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны | Сьвяты Кітс і Нэвіс | Трынідад і Табага | Ямайка |
| Залежныя тэрыторыі: Амэрыканскія Вірґінскія выспы | Ангілья | Аруба | Брытанскія Вірґінскія выспы | Ґвадэлюпа | Кайманавы выспы | Мансэрат | Мартыніка | Наваса | Нідэрляндзкія Антылы | Пуэрта-Рыка | Тэркс і Кэйкас |
