Партал:Паўночная Амэрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сардэчна запрашаем да партала «Паўночная Амэрыка»

Паўно́чная Амэ́рыка — адзін з шасьці кантынэнтаў Зямлі, знаходзіцца ў заходнім паўшар’і, паміж Ціхім і Атлянтычным акіянамі. Аддзелены ад Азіі пратокай Берынга, ад Паўднёвай Амэрыкі Панамскім каналам. Паўночная частка кантынэнта адносіцца да Лацінскай Амэрыкі. Плошча: 24,2 млн км². Колькасьць жыхароў: 493 млн (2001 год). Даўжыня з поўначы на поўдзень — 7,2 тысячаў кілямэтраў, з захаду на ўсход — 6,8 тысячаў кілямэтраў, даўжыня берагавой лініі — 75,5 тысячаў кілямэтраў. Найвялікшыя паўвыспы: Лябрадор, Флорыда, Каліфорнія. Да Паўночнай Амэрыкі адносяць выспы: Грэнляндыя, Зямля Бафіна, Куба.

Абраны артыкул
Дзьвюхмоўная шыльда ў горадзе Манрэалі
Дзьвюхмоўная шыльда ў горадзе Манрэалі

Мовы Кана́ды — сукупнасьць моваў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасьць улучае ў сябе вялікую колькасьць моваў карэннага насельніцтва, моваў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзьніклых у краіне дыялектаў. Паводле перапісу 2011 году ангельская і француская мовы зьяўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведна. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжываньня францускае мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць ангельскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па францускай мове. Збольшага гэта абумоўлена вывучэньнем франкамоўнымі канадцамі ангельскае мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасьці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта ангельскай. Устойлівая тэндэнцыя да зьніжэньня выкарыстаньня францускае мовы прывяла да прыняцьця Афіцыйнага моўнага Акту ў 1969 годзе.…:::::::::::::::: чытаць далей

рака Коюкук, Нацыянальны запаведнік дзікай прыроды, Аляска, ЗША, 2005 г.
Дрэва катэгорый артыкулаў
Артыкулы да напісаньня
Неабходныя шаблёны

  {{Асоба}} — устаўляецца ва ўсе артыкулы пра асобаў
  {{Удзельнік/Паўночная Амэрыка}} — на асабістую старонку


Добры артыкул
Выбітныя асобы
Джэймз Кук

Джэймз Кук (па-ангельску: James Cook, 27 кастрычніка 1728, Мартан, Ёркшыр, Ангельшчына — 14 лютага 1779, Гаваі) — брытанскі першаадкрывальнік і навігатар. Ён зьдзейсьніў тры вандраваньні ў Ціхім акіяне і стаў першым эўрапейцам, які дасьледаваў большую частку ягонага ўзьбярэжжа. Кук адкрыў Гаваі і шматлікія іншыя астравы, акрамя таго, ён першым абышоў вакол Новай Зэляндыі. Кук таксама быў і картографам. У пошуках паўночнага марскога праходу зь Ціхага акіяна ў Атлянтычны ён дасьледаваў частку ўзьбярэжжа Аляскі. Ягоным імем названы заліў Кука на Алясцы, у горадзе Анкарыдж усталяваны помнік Куку...:::::::::::::::: далей

Краіны Паўночнай Амэрыкі:
поўнач

Сьцяг Канады Канада
Сьцяг ЗША ЗША
Сьцяг Мэксыкі Мэксыка

цэнтар

Сьцяг Гватэмалы Гватэмала
Сьцяг Сальвадору Сальвадор
Сьцяг Коста Рыкі Коста-Рыка
Сьцяг Бэлізу Бэліз
Сьцяг Нікарагуа Нікарагуа
Сьцяг Гандурасу Гандурас
Сьцяг Панамы Панама
Сьцяг Дамініканскай Рэспублікі Дамініканская Рэспубліка

карыбскі

Сьцяг Сьвятой Люсіі Сьвятая Люсія
Сьцяг Сьвятога Вінцэнта і Грэнадзінаў Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны
Сьцяг Сьвятога Кітса і Нэвіса Сьвяты Кітс і Нэвіс
Сьцяг Антыгуа і Барбуды Антыгуа і Барбуда
Сьцяг Гаіці Гаіці
Сьцяг Грэнады Грэнада
Сьцяг Трынідада і Табага Трынідад і Табага
Сьцяг Кубы Куба
Сьцяг Барбадасу Барбадас
Сьцяг Багамаў Багамы
Сьцяг Дамінікі Дамініка
Сьцяг Ямайкі Ямайка


Наднацыянальныя арганізацыі:

Асобныя тэрыторыі:
 Наваса

⚝ Сінт-Маартэн
⚝ Кюрасао
⚝ Аруба
Сьцяг Пуэрта-Рыка Пуэрта-Рыка
Сьцяг Францыі Кліпэртан
Сьцяг Францыі Сэн-Мартэн
Сьцяг Мансэрату Мансэрат
⚝ Востраў Авес
⚝ Бонэйр, Сінт-Эстатіус і Саба
⚝ Сан-Андрэс-і-Правідэнсіа

Сьцяг Францыі Гвадэлюпа
⚝ Сэн-Бартэльмі
⚝ Сэн-П’ер і Мікелён
Сьцяг Францускай Гвіяны Француская Гвіяна
Сьцяг Мартынікі Мартыніка
Сьцяг Грэнляндыі Грэнляндыя
Сьцяг Ангільі Ангілья
Сьцяг Бярмудзкіх выспаў Бэрмуды
Сьцяг Таркса і Кэйкаса Тэркс і Кэйкас
Сьцяг Кайманавых выспаў Кайманавы выспы
Сьцяг Амэрыканскіх Віргінскіх выспаў Амэрыканскія Віргінскія выспы
Сьцяг Брытанскіх Віргінскіх выспаў Брытанскія Віргінскія выспы


У іншых праектах
Брацкія парталы

Абнавіць кэш