Мансэрат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Montserrat
Сьцяг Мансэрату Герб Мансэрату
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Мансэрату
Афіцыйная мова Ангельская
Сталіца Плімут
Найбуйнейшы горад Брэйдз
Урад залежная тэрыторыя
Элізабэта ІІ
Пітэр Эндру Ўотэрворт
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
219 месца ў сьвеце
102 км²
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
216 месца ў сьвеце
4488
44 чал/км²
СУП
 - Агульны (2002)
 - на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
$29 млн
$3400
Валюта Усходнекарыбскі даляр (XCD)
Часавы пас
 - улетку
DST (UTC-4)
-4 (UTC-4)
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .ms
Тэлефонны код +1 664
Мапа Мансэрату

Мансэра́т (па-ангельску: Montserrat) — залежная ад Вялікабрытаніі тэрыторыя, якая знаходзіцца ў Цэнтральнай Амэрыцы, на высьпе Мансэрат у архіпэлягу Малых Антылаў, у Карыбскім моры. Пад час вывяржэньня вулькану Соўфіерэ Хілз у 1995 годзе 2/3 насельніцтва было эвакуявана.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Выспа была адкрытая ў 1498 годзе, але калянізацыя пачалася толькі ў 1632 годзе. На высьпе сяліліся ў асноўным ірляндцы, якія для працы завозілі афрыканскіх рабоў. З 1764 да 1782 году Мансэрат знаходзілася пад францускім кіраваньнем, але пасьля 1783 году зноў пад брытанскім.

[рэдагаваць] Геаграфія

Выспа Мансэрат вульканічнага паходжаньня, на ёй знаходзяцца тры дзейныя групы вульканаў: Сыльвэр Хілз (392 м) — на поўначы, Цэнтэр Хілз (747 м) — у цэнтры, Норс Соўфіерэ (915 м) і Саўс Соўфіерэ (763 м) — на поўдні. Схілы гэтых вульканаў ня маюць расліннасьці і пакрытыя тоўстым слоем вульканічнага туфа. На высьпе часта здараюцца землятрусы і ўраганы. Вывяржэньне вулькана Соўфіерэ Хілз у 19951997 гадах прывяло да эвакуацыі 2/3 насельніцтва Мансэрат, але і зараз існуе пагроза бясьпецы людзей, у тым ліку і насельніцтву сталіцы — Плітмут.

[рэдагаваць] Эканоміка

Вывяржэньне вулькана зруйнавала эканоміку выспы, якая раней была заснаваная на сельскай гаспадарцы (бавоўна, бананы, лімоны, садавіна) і турызьме (каля 30 тыс. чалавек штогод). Значныя страты панёс галоўны порт Мансэрат — Плімут.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Да вывяржэньня вулькану на высьпе жыло каля 13 тыс. чалавек. Пасьля эвакуацыі засталося прыкладна 4,8 тыс. чалавек. Намінальнай сталіцай выспы застаецца Плімут, у якім раней жыло каля 4 тыс. чалавек, але цяпер ён амаль незаселены. Да вывяржэньня насельніцтва складалася з мурынаў і мулатаў. Большасьць насельніцтва было пратэстантамі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Мансэратсховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Краіны Карыбскага басэйну
Антыґуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Гаіці | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Куба | Сьвятая Люсія | Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны | Сьвяты Кітс і Нэвіс | Трынідад і Табага | Ямайка
Залежныя тэрыторыі: Амэрыканскія Вірґінскія выспы | Ангілья | Аруба | Брытанскія Вірґінскія выспы | Ґвадэлюпа | Кайманавы выспы | Мансэрат | Мартыніка | Наваса | Нідэрляндзкія Антылы | Пуэрта-Рыка | Тэркс і Кэйкас