Брытанскія Віргінскія астравы
| Брытанскія Віргінскія астравы British Virgin Islands |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Vigilate» | |||||
| Дзяржаўны гімн «God Save the Queen» |
|||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Роўд Таўн | ||||
| Найбуйнейшы горад | Роўд Таўн | ||||
| Форма кіраваньня | Брытанская заморская тэрыторыя Лізавета ІІ Дэвід Піры |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
216-е месца ў сьвеце 153 км² 1,6 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
27 000 260/км² |
||||
| Валюта | Даляр ЗША (USD) |
||||
| Часавы пас | Q (UTC-4) | ||||
| Аўтамабільны знак | BVI | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .vg | ||||
| Тэлефонны код | +1284 | ||||
Брыта́нскія Віргі́нскія астравы (па-ангельску: British Virgin Islands) — брытанская калёнія ў Цэнтральнай Амэрыцы, у Карыбскім моры. У калёнію ўваходзяць 36 астравоў (зь якіх 11 незаселеныя), якія знаходзяцца ў паўночнай частцы архіпэлягу Віргінскія астравы. Самыя вялікія астравы гэта Тартола — 54км², Анэгада — 39 км², Віргін Горда — 21 км² і Джост Ван Дайк — 8 км².
Агульная плошча калёніі складае 153 км², насельніцтва налічвае 22,6 тыс. чалавек, зь якіх 1/3 жыве ў сталіцы — Роўд Таўне, якая знаходзіцца на высьпе Тартола.
Насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і рыбнай лоўляй. У апошнія гады разьвіцьцё атрымаў і турызм (астравы наведваюць каля 100 тыс. турыстаў штогод).
Брытанскія Віргінскія астравы зьяўляюцца адным з самых папулярных «падатковых раяў». У 2004 годзе тут было зарэгістравана каля 550 тыс. фірмаў (прыкладна па 24 фірмы на кожнага жыхара астравоў). Гэта складае прыкладна 40% усіх афшорных фірмаў у сьвеце. Прыбытак астравоў ад абслугоўваньня гэтых фірмаў значна перавышае прыбытак ад турызму.
Віргінскія астравы былі адкрытыя ў 1493 годзе Хрыстафорам Калюмбам. У 1648 годзе Тартола была калянізаваная галяндцамі, але ў 1666 годзе яны былі перададзеныя Вялікабрытаніі. У 1866 годзе астравы афіційна атрымалі статус брытанскай калёніі, а з 1967 году атрымалі ўнутраную аўтаномію.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Брытанскія Віргінскія астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Карыбскага басэйну | |
|---|---|
| Залежныя тэрыторыі |
Амэрыканскія Віргінскія астравы (ЗША) · Ангілья (Вялікабрытанія) · Аруба (Нідэрлянды) · Банэйр (Нідэрлянды) · Баха Нуэва Бэнк (ЗША) · Брытанскія Віргінскія астравы (Вялікабрытанія) · Гвадэлюпа (Францыя) · Кайманавы астравы (Вялікабрытанія) · Кюрасао (Нідэрлянды) · Мансэрат (Вялікабрытанія) · Мартыніка (Францыя) · Наваса (ЗША) · Пуэрта-Рыка (ЗША) · Саба (Нідэрлянды) · Сінт-Мартэн (Нідэрлянды) · Сінт-Эстатыюс (Нідэрлянды) · Сэн-Бартэльмі (Францыя) · Сэн-Мартэн (Францыя) · Сэранільля Бэнк (ЗША) · Тэркс і Кэйкас (Вялікабрытанія)
|
