Дамініка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Après Bondie, C'est La Ter» (Пасьля Бога — Зямля) | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Ангельская | ||||
| Сталіца | Разо | ||||
| Найбуйнейшы горад | Разо | ||||
| Урад | Рэспубліка Нікалас Лівэрпуль Рузвэльт Скерыт |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
184-е месца ў сьвеце 751 км2 1,6 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2006) - Шчыльнасьць |
201-е месца ў сьвеце 71 727 105/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
177 месца ў сьвеце $0,468 млрд $6520 |
||||
| Валюта | Усходнекарыбскі даляр (XCD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC-4 (UTC-4) -4 (UTC-4) |
||||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
3 лістапада 1978 | ||||
| Дзяржаўны гімн | Isle of Beauty, Isle of Splendour | ||||
| Аўтамабільны знак | WD | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .dm | ||||
| Тэлефонны код | +1767 |
||||
Даміні́ка (па-ангельску: Commonwealth of Dominica) – краіна ў Карыбскім моры, на высьпе з такой жа назвай, знаходзіцца ў групе Малых Антыльскіх выспаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Выспа Дамініка, заселеная індзейцамі, была адкрытая 3 лістапада 1493 году Хрыстафорам Калюмбам. З 1632 году яна была калянізаваная французамі, але ў 1763 годзе перайшла да Вялікабрытаніі. З 1871 да 1940 году выспа была часткай калёніі Брытанскія Падветраныя выспы. З 1958 да 1962 году належала Фэдэрацыі Заходняй Індыі. Краіна атрымала незалежнасьць у гадавіну адкрыцьця яе Калюмбам, 3 лістапада 1978 году.
[рэдагаваць] Палітыка
Дамініка — гэта рэспубліка. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1978 годзе, пасьля атрыманьня незалежнасьці. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца парлямэнтам на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 30 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і ўраду. Прэм'ер-міністар выбіраецца сярод дэпутатаў парлямэнта.
[рэдагаваць] Геаграфія
Выспа Дамініка мае вульканічнае паходжаньне. Амаль уся паверхня выспы занятая гарамі, самай высокай зь якіх зьяўляецца Морнэ Дыяблацін (1447 м). Клімат субэкватарыяльны, вільготны, часта знаходзіцца пад узьдзеяньнем трапічных цыклёнаў. Сярэдняя тэмпэратура паветра на працягу году вагаецца ад 19°C да 32°C, гадавая колькасьць ападкаў складае каля 2000 мм. Расьліннасьць краіны — пераважна вільготныя экватарыяльныя лясы. Краіна мае густую рачную сетку ў выглядзе шматлікіх горных рэкаў і струменяў. Жывёльны сьвет Дамінікі прадстаўлены шматлікімі відамі птушак і зьвяроў.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Дамініка дзеліцца на 10 акругаў, назва кожнай з якіх паходзіць ад імя сьвятых:
- акруга сьвятога Андрэя (Saint Andrew Parish)
- акруга сьвятога Давіда (Saint David Parish)
- акруга сьвятога Георгія (Saint George Parish)
- акруга сьвятога Яна (Saint John Parish)
- акруга сьвятога Іосіфа (Saint Joseph Parish)
- акруга сьвятога Лукі (Saint Luke Parish)
- акруга сьвятога Марка (Saint Mark Parish)
- акруга сьвятога Патрыка (Saint Patrick Parish)
- акруга сьвятога Паўла (Saint Paul Parish)
- акруга сьвятога Пятра (Saint Peter Parish)
[рэдагаваць] Эканоміка
Дамініка — адна з самых бедных краінаў Карыбскага мора. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка, прадукцыя якой экспартуецца. Экспарт краіны складаецца з экспарту бананаў, какосавых арэхаў, копры.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Большая частка насельніцтва Дамінікі — гэта нашчадкі рабоў прывезеных з Афрыкі ў XVIII стагодзьдзі. Захавалася невялікая колькасьць тубыльцаў. Каля 3000 мясцовых індзейцаў жывуць на ўсходнім узьбярэжжы выспы.
Натуральны прырост насельніцтва невялікі. Прычынай гэтага зьяўляецца той факі, што моладзь эмігруе ў ЗША, Вялікабрытанію і Канаду. Эміграцыю падштурхоўвае той факт, што ангельская мова зьяўляецца дзяржаўнай у Дамініцы. Аднак вялікая колькасьць насельніцтва ўжывае ўласны дыялект францускай мовы, які называецца patois.
Каля 80% насельніцтва гэта каталікі, астатнія 20% — пратэстанты.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Паўночнай Амэрыкі |
|---|
| Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Бэліз | Гаіці | Гандурас | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мэксыка | Нікарагуа | Панама | Сальвадор | Сьвятая Люсія | Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны | Сьвяты Кітс і Нэвіс | ЗША | Трынідад і Табага | Ямайка |
| Залежныя тэрыторыі: Амэрыканскія Віргінскія выспы | Ангілья | Аруба | Бэрмудзкія выспы | Брытанскія Віргінскія выспы | Гвадэлупа | Грэнляндыя | Кайманавы выспы | Кліпэртан | Мансэрат | Мартыніка | Наваса | Нідэрляндзкія Антылы | Пуэрта Рыка | Сэн-Бартэльмі | Сэн-Мартэн | Сьвяты П’ер і Міквэлон | Таркс і Кэйкас |


