Сьвятая Люсія
| Сьвятая Люсія Saint Lucia |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: «The Land, The People, The Light» («Зямля, людзі, сьвятло») | |||
| Дзяржаўны гімн ««Sons and Daughters of Saint Lucia»» |
|||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||
| Сталіца | Кастрыз | ||
| Найбуйнейшы горад | Кастрыз | ||
| Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Элізабэта ІІ Дэйм Луісі |
||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
193-е месца ў сьвеце 620 км² 1,6 |
||
| Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
193-е месца ў сьвеце 160 765 620/км² |
||
| СУП • агульны (2002) • на душу насельніцтва |
197 месца ў сьвеце $0,866 млрд $5950 |
||
| Валюта | Усходнекарыбскі даляр (XCD) |
||
| Часавы пас • улетку |
UTC-4 (UTC-4) -4 (UTC-4) |
||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
22 лютага 1979 | ||
| Аўтамабільны знак | WL | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .lc | ||
| Тэлефонны код | +1758 | ||
Сьвятая Люсія — выспавая краіна ў Карыбскім моры, знаходзіцца на высьпе з такой жа назвай. Выспа разьмешчаная ў архіпэлягу Наветраных выпаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першапачаткова выспа была заселеная караібамі. Для эўрапейцаў выспу адкрыў Хрыстафор Калюмб 13 сьнежня 1502 году. З 1650 году адбываліся спробы калянізацыі выспы французамі і брытанцамі. У 1803 годзе Сьвятая Люсія канчаткова перайшла пад кантроль Вялікабрытаніі. З 1958 да 1962 году ўваходзіла ў склад Фэдэрацыі Заходняй Індыі. 22 лютага 1979 году выспа атрымала незалежнасьць. З 1990 году Сьвятая Люсія знаходзіцца ў эканамічным зьвязе з Дамінікай, Грэнадай і Сьвятым Вінцэнтам і Грэнадзінамі.
[рэдагаваць] Палітыка
Сьвятая Люсія — гэта канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя была прынятая ў 1979 годзе. Кіраўнік дзяржавы — брытанскі манарх, які кіруе краінай праз губэрнатара. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, які складаецца з сэнату (11 сэнатараў, якіх назначае губэрнатар), і Палаты Сходаў (17 дэпутатаў, якія выбіраюцца на агульных выбарах на пяцігадовы тэрмін). Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца губэрнатарам па прапанове прэм’ер-міністра. На пасаду губэрнатарам назначаецца кіраўнік парлямэнцкай большасьці.
[рэдагаваць] Геаграфія
Выспа Сьвятая Люсія мае вульканічнае паходжаньне. Паверхня ўзвышаная, мае гарысты характар, у заходняй частцы выспы знаходзіцца кратэр вулькана Куалібу (вышыня 777 м), апошняе вывяржэньне адбылася ў 1766 годзе. Самая высокая кропка выспы знаходзіцца на вышыні 950 м. Уздоўж узьбярэжжа знаходзяцца каралавыя рыфы. Клімат — экватарыяльны, вільготны. Летам і ўвосень выспа знаходзіцца пад уплывам трапічных цыклёнаў.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Сьвятая Люсія дзеліцца на 11 акругаў:
[рэдагаваць] Эканоміка
Каля 7% СУП краіны прыходзіцца на сельскую гаспадарку, 20% — на прамысловасьць, 73% — паслугі. Працаздольнае насельніцтва разьмеркаванае ў эканоміцы наступным чынам: сельская гаспадарка — 22% , прамысловасьць — 25%, паслугі — 54%.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца бананы, какосавыя арэхі, манга, какава, цукровы трысьнёг.
Аднак складаная міжнародная каньюнктура ў гандлі сельскагападарчымі культурамі выклікала неабходнасьць дывэрсыфікацыі эканомікі выспы. Краіна пачала прыцягваць замежныя грошы ў банкаўскую сфэру і турызм. Прамысловы сэктар эканомікі самы разьвіты, сярод краінаў Карыбскага мора.
Разьвіцьцё атрымала пераапрацоўка прадукцыі сельскай гаспадаркі, вытворчасьць тканіны, адзеньня, мэблі.
Турызм забясьпечвае каля 50% нацыянальнага прыбытку. Штогод краіну наведвае каля 300 тыс. турыстаў.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
96% насельніцтва Сьвятой Люсіі складаюць мурыны і мулаты — нашчадкі афрыканскіх рабоў, каля 3% — індусы, 1% — эўрапейцы. Большасьць насельніцтва (90%) — каталікі, 3% — англікане, 7% — пратэстанты. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але значная колькасьць насельніцтва ужывае патуа — крэольская мова на аснове францускай. Гарадзкое насельніцтва складае 48% насельніцтва, сельскае — 52%.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьвятая Люсія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Карыбскага басэйну | |
|---|---|
|
Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Гаіці · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · Куба · Сьвятая Люсія · Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны · Сьвяты Кітс і Нэвіс · Трынідад і Табага · Ямайка
|
|
| Залежныя тэрыторыі |
Амэрыканскія Віргінскія астравы (ЗША) · Ангілья (Вялікабрытанія) · Аруба (Нідэрлянды) · Банэйр (Нідэрлянды) · Баха Нуэва Бэнк (ЗША) · Брытанскія Віргінскія астравы (Вялікабрытанія) · Гвадэлюпа (Францыя) · Кайманавы астравы (Вялікабрытанія) · Кюрасао (Нідэрлянды) · Мансэрат (Вялікабрытанія) · Мартыніка (Францыя) · Наваса (ЗША) · Пуэрта-Рыка (ЗША) · Саба (Нідэрлянды) · Сінт-Мартэн (Нідэрлянды) · Сінт-Эстатыюс (Нідэрлянды) · Сэн-Бартэльмі (Францыя) · Сэн-Мартэн (Францыя) · Сэранільля Бэнк (ЗША) · Тэркс і Кэйкас (Вялікабрытанія)
|
