Генэрал-губэрнатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Генэра́л-губэрна́тар (па-ангельску: Governor-General, у такіх краінах, як Канада й Індыя Governor General) — тэрмін, які пазначае прызначанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ці ўрада для кіраваньня некаторай тэрыторыяй, звычайна ў каляніяльным кантэксьце. Гэты тытул выкарыстоўваецца Каронай у Каралеўствах Садружнасьці Нацыяў, ці ў краінах, якія былі брытанскім валоданьнем. Прыкладам можа служыць пост генэрал-губэрнатар Індыі, які існаваў з 1773 па 1950 год. Прадстаўнік Кароны — тэрмін, які выкарыстоўваецца у розных канстытуцыях для пазначэньня генэрал-губэрнатара; нефармальна часта выкарыстоўваўся тэрмін віцэ-кароль.

Нідэрлянды таксама прызначаюць генэрал-губэрнатараў для заморскіх тэрыторыяў, напрыклад для Арубы й Антылаў.

Тытул выкарыстоўваўся ў Расейскай імпэрыі. У 17031917 годах зьяўляўся вышэйшай пасадай мясцовай адміністрацыі; валодаў грамадзянскай і ваеннай уладай, з 1775 году ўзначальваў генэрал-губэрнатарства.