Куба
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| República de Cuba | |||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: Patria o Muerte | |||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | Гішпанская | ||
| Сталіца | Гавана | ||
| Найбуйнейшы горад | Гавана | ||
| Урад | Сацыялістычныя рэспубліка Рауль Кастра |
||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
105-е месца ў сьвеце 110 861 км² нязначны |
||
| Насельніцтва - Агульнае (2006) - Шчыльнасьць |
73-е месца ў сьвеце 11 394 043 102/км² |
||
| СУП - Агульны (2006) - на душу насельніцтва |
? месца ў сьвеце $46,22 млрд $4500 |
||
| Валюта | Кубінскае пэса (CUP) |
||
| Часавы пас | EST (UTC-5) | ||
| Незалежнасьць -Дэкляраваная -Абвяшчэньне рэспублікі -Кубінская рэвалюцыя |
ад Гішпаніі 10 кастрычніка 1868 20 траўня 1902 1 студзеня 1959 |
||
| Дзяржаўны гімн | «La Bayamesa» | ||
| Аўтамабільны знак | C | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .cu | ||
| Тэлефонны код | +53 | ||
Рэспубліка Куба (па-гішпанску: Cuba ці República de Cuba) — краіна на поўначы Карыбскага мора на мяжы паміж Карыбскім морам, Мэксыканскай затокай і Атлянтычным акіянам. На поўнач ад Кубы размешчана ўсходняе ўзбярэжжа ЗША і Багамскія выспы, на захад - Таркс і Кэйкас, Гаіці і усход Мэксыкі. На ўсход ад Кубы Кайманавы выспы і Ямайка, Складаецца з выспы Куба (самая вялікая і другая паводле колькасьці насельніцтва выспа сярод Вялікіх Антыльскіх высп), выспы Ювентуд (па-гішпанску: Isla de la Juventud) і некалькіх блізкіх высп. Нацыянальная кветка - Hedychium Coronarium Koenig, больш вядомая пад назвай бабачка(па-гішпанску: mariposa), нацыянальнай птушкай зьяўляецца Кубінскі Трагон(па-гішпанску: Tocororo) з сямейства Трагонавых.
Зьмест |
Гісторыя
Гісторыя незалежнай кубінскай дзяржавы тыповая для краіны Трэцяга сьвету. Фульхенсіа Сальдывара Батыста па сваім паходжаньні быў мулатам і не належыў да заможных слаёў кубінскага грамадзтва. Да перавароту, які зрынуў у 1933 годзе «антыльскага Мусаліні» - генэрала Мачада ён займаў пасаду сяржанта-стэнаграфіста Генэральнага штаба. Ён даволі хутка атрымаў падтрымку кубінскіх камуністаў, бо абвесьціў сваёй мэтай зьмяненьне існага ладу. Пры наўпростым удзеле кампартыі у 1940 годзе была выйграная прэзыдэнцкая кампанія Батысты і прынятая канстытуцыя, што дэкляравала мноства правоў і палёгкаў для народу. Але неўзабаве у краіне ўсталёўваецца дыктатарскі рэжым.
Праз чатыры гады Батыста быў вымушаны зьехаць у Флярыду, але ўжо празь дзесяць гадоў ён ізноў апынуўся на чале дзяржавы. Новы пераварот, фінансаваны італійскай мафіяй і дамініканскім дыктатарам Трухільё, адбыўся 10 сакавіка 1952 года напярэдадні заплянаваных прэзыдэнцкіх выбараў. Таму другі рэжым Батыста ня меў у вачах большасьці кубінцаў легітымнасьці. Батыста спрабаваў утрымацца за кошт падтрымкі ЗША і пастаяннага зьнішчэньня сваіх апанэнтаў.
Большасьць кубінскай апазіцыі, уключаючы камуністаў, было скампрамэтаваная карупцыяй ці колішняй супрацай з Батыстам. Радыкальная моладзь утварыла новы "Рух 26-га ліпеня" на чале з маладым адвакатам Фідэлем Кастрам. Кастра амаль варагаваў з кубінскімі камуністамі, бо памятаў пра іх былы хаўрус з Батыстам, кампартыя лічыла яго прадстаўніком буржуазіі
Кастра ўзначаліў спробу паўстаньня, пачаўшы няўдалы штурм казармаў Манкада. Новы імпульс змаганьне надала высадка паўстанцаў зь яхты «Гранма», калі распачалася партызанка ў гарах Сіера-Маэстра. Але і напрыканцы 1958 года рэжым Батысты здаваўся дастаткова моцным. Яму ўдалося задушыць усеагульны палітычны штрайк. Урадавая армія ў 10 разоў пераважала сілы паўстанцаў, што ня мелі ні авіяцыі, ні флёту.
Узяцьце аддзелам Чэ Гевары места Санта-Кляра паказала, што паўстанцы здольныя атрымаць перамогу ў адкрытым сутыкненьні з рэгулярным войскам, а сустрэчы лідэраў апазыцыі з прадстаўнікамі амэрыканскага ўрада засьведчылі, што паўночны сусед больш ня лічаць Батысту безальтэрнатыўным. Гэтыя дзьве падзеі прымусілі кубінскіх генэралаў перагледзець свае стасункі з Батыстам і ўступіць у перамовы з паўстанцамі. Пагадненьне аднак дасягнутае не было. Паўстанцы былі незадаволеныя тым, што Батысту далі ўцячы, і таму ўвайшоўшы ў Гавану пасьля перамогі рэвалюцыі ў 1959 годзе, пачалі расправу над ўсімі, хто быў зьвязаны з рэжымам. Усяго па абвінавачаньню ў саўдзеле ў батыстаўскіх злачынствах было растраляна каля 600 чалавек - ад начальніка таемнай паліцыі да абслугі дыктатара. Ідыёма «батыстаўскі злачынец» на доўгія гады стала абыдзённай фразай на Кубе для апісаньня ці ня ўсіх уцекачоў і палітзьняволеных.
Дзяржаўны лад
Дзеючая канстытуцыя была ўхваленая ўсенародным рэферэндумам 15 лютага 1976 і ўступіла ў сілу 24 лютага 1976. У чэрвені 2002 у тэкст Канстытуцыі быў занесены шэраг паправак, якія замацавалі сацыялістычны выбар разьвіцьця краіны і кіруючую ролю Кампартыі.
Вышэйшы орган дзяржаўнай улады – Нацыянальная асамблея народнай улады, якая складаецца з 609 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў. З ліку яе дэпутатаў фармуецца Дзяржаўны Савет (31 дэп.) – стала дзеючы орган, які прадстаўляе асамблею ў перапынку паміж сесіямі (праводзяцца два разы на год). Дзяржсавет падсправаздачны Нацыянальнай асамблеі. Нацыянальная асамблея прызначае членаў Савета Міністраў – вышэйшага выканаўчага і адміністрацыйнага органа.
У адпаведнасьці з канстытуцыяй (арт. 101) у мірны час з мэтай кіраваньня краінай ва ўмовах падрыхтоўкі да вайны, вайны, усеагульнай мабілізацыі або надзвычайнага становішча на сталай аснове дзейнічае Савет нацыянальнай абароны пад кіраўніцтвам главы дзяржавы. У Савет уваходзяць, апроч старшыні, яшчэ 6 членаў – кіраўнікі Нацыянальнай асамблеі, Міністэрства Рэвалюцыйных узброеных сіл, МУС, МЗС, а таксама сакратар Выканкама Саўміна і Генпракурор.
У 2003 адбыліся выбары ў Нацыянальную асамблею чарговага, 6-га скліканьня. На яе першай сесіі главой дзяржавы – Старшынёй Дзяржаўнага Савета, Савета нацыянальнай абароны і Савета Міністраў – быў абраны шосты раз запар Фідэль Кастра Рус (находзіцца на гэтым пасту нязьменна з 1976); старшынёй Нацыянальнай асамблеі – у трэці раз Рыкарда Аларкон дэ Кесада.
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады - правінцыйныя і муніцыпальныя асамблеі, першыя зь якіх абіраюцца дэлегатамі муніцыпальных асамблей, а другія – грамадзянамі, якія дасягнулі 16 гадоў. Тэрмін паўнамоцтваў дэлегатаў правінцыйных асамблей – 5 гадоў, муніцыпальных – 2,5 гады.
У судовую сістэму ўваходзяць выбарныя Вярхоўны народны суд, правінцыйныя і муніцыпальныя суды. На чале органаў пракуратуры Генеральны пракурор, абіраны Нацыянальнай асамблеяй, які, у сваю чаргу, прызначае пракурораў.
Палітычныя й грамадскія арганізацыі: Камуністычная партыя - 840 тыс. чал., Саюз маладых камуністаў - больш 456 тыс., Прафсаюзны цэнтр працоўных - каля 3,8 млн., Камітэты абароны рэвалюцыі – больш 8 млн., Федэрацыя кубінскіх жанчын - 3,6 млн.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Куба падзяляецца на 14 правінцыяў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 169 муніцыпальных раёнаў, і адзін спэцыяльны муніцыпальны раён.
- спэцыяльны муніцыпальны раён Ізла-дэ-ла-Хувэнтуд
- правіцыя Пінар-дэль-Рыё
- правіцыя Гавана
- горад Гавана
- правіцыя Матансас
- правіцыя Сьенфуэґас
- правінцыя Вільля-Клара
- правінцыя Санкты-Сьпірытус
- правінцыя Сьеґа-дэ-Авіла
- правінцыя Камаґуэй
- правінцыя Тунас
- правінцыя Ґранма
- правінцыя Гальґін
- правінцыя Сант'яґа-дэ-Куба
- правінцыя Ґуантанама
Унутрыпалітычная сітуацыя
На Кубе захоўваецца сістэма, якая абапіраецца на адміністрацыйна-камандныя метады кіраваньня, партыйныя й сілавыя структуры. На V зьездзе кампартыі (кастрычнік 1997) быў пацьверджаны цяперашні курс – «забеспячэньне выжываньня рэвалюцыі» і працяг будаўніцтва «сацыялізму з кубінскай спэцыфікай».
Са другой паловы 2001 у краіне ідзе падрыхтоўка да VI зьезду Кампартыі. Адзначаецца больш актыўнае прызначэньне на кіруючыя пасады маладых кадраў.
У выніку пагаршэньня стану здароўя 31 ліпеня 2006 Ф. Кастра зьвярнуўся да кубінскага народа з заявай аб тым, што часова перадае абавязкі і паўнамоцтвы Першага сакратара ЦК Кампартыі Кубы, а таксама Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў свайму брату Раўлю Кастра, што прадугледжана кубінскім заканадаўствам. Працэс выздараўленьня Ф. Кастра ідзе павольна і непроста. Тым не менш унутрыпалітычная сітуацыя ў краіне пакуль застаецца стабільнай. У студзені 2008 Фідэль Кастра зноў абраны дэпутатам Нацыянальнай асамблеі, але 19 лютага 2008 заявіў, што не пагадзіцца зноў заняць пасады Старшыні Дзяржсавета і Савета нацыянальнай абароны пры новым фарміраваньні гэтых органаў улады.
Зьнешняя палітыка
Стратэгічнай мэтай Гаваны застаецца нейтралізацыя лініі Вашынгтона на міжнародную ізаляцыю Кубы, пераадоленьне эканамічнага эмбарга з боку ЗША і інтэграцыя ў сусьветную гаспадарку праз развіцьцё супрацоўніцтва «па ўсіх азімутах». Прыкметных посьпехаў кубінская дыпляматыя дабілася ў развіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва са краінамі Эўрапейскага Звязу, Канадай, Кітаем, збліжэньні зь дзяржавамі Лацінскай Амэрыкі, першым чынам, Венэсуэлай.
Эканоміка
Аб'ём знешняга гандлю ў 2006 па ацэнках склаў 12,5 млрд. дал. ЗША. Асноўныя гандлёвыя партнёры – Венэсуэла, Канада, Кітай, Гішпанія, Нідэрлянды.
У краіне працягвае часткова дзейнічаць размеркавальна-карткавая сістэма. Застаюцца вострымі праблемы беспрацоўя (афіцыйная – 2,6 %, схаваная – каля 10% эканамічна актыўнага насельніцтва), забеспячэньні насельніцтва прадметамі першай неабходнасьці.
Нягледзячы на шкоды, прычыненыя ў 2004 прыроднымі катаклізмамі, азначыліся прыкметы некаторага паляпшэння эканамічнай сітуацыі на востраве, што зьвязана з павелічэньнем сусьветных цэнаў на асноўныя тавары кубінскага экспарту і прыбыткаў ад турызму. Дадатная дынаміка працягвалася і ў 2006, рост ВУП у якім склаў 12,5% (2005 – 11,8%), а яго аб'ем перавысіў 38 млрд. дал. у сталых цэнах. ВУП на душу насельніцтва з улікам рэальнай пакупніцкай здольнасьці склаў 3900 дол. Інфляцыя ў 2006 нахадзілася на ўзроўні 4%.
Сродкі масавай інфармацыі
Куба мае чатыры агульнанацыянальныя тэлеканалы – «Кубавісьён», «Тэле – Ребельдэ», «Эдукатыва», «Эдукатыва II», а таксама кабельным каналам «Кубавісьён інтэрнасіёналь». Маюцца 6 агульнанацыянальных, 56 правінцыйных і муніцыпальных радыёстанцый, вядзецца радыёвяшчаньне на краіны Лацінскай Амэрыкі. Выходзяць 3 цэнтральныя газэты – штодзённыя «Гранма» (орган Кампартыі) і «Хувентуд рэбельдэ» (газэта Саюза маладых камуністаў) і штотыднёвая «Трабахадорэс» (орган Прафцэнтра працоўных), маецца шэраг іншых штотыднёвікаў.
Вонкавыя спасылкі
| Краіны Паўночнай Амэрыкі | |
|---|---|
| Антыґуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Бэліз · Гаіці · Гандурас · Ґватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мэксыка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сьвятая Люсія · Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны · Сьвяты Кітс і Нэвіс · Трынідад і Табага · Ямайка | |
| Залежныя тэрыторыі: | Амэрыканскія Вірґінскія выспы · Ангілья · Аруба · Брытанскія Вірґінскія выспы · Бэрмудзкія выспы · Ґвадэлюпа · Грэнляндыя · Кайманавы выспы · Кліпэртан · Мансэрат · Мартыніка · Наваса · Нідэрляндзкія Антылы · Пуэрта-Рыка · Сьвяты П'ер і Міквэлон · Сэн-Бартэльмі · Сэн-Мартэн · Тэркс і Кэйкас |

