Уладзімер Макей
| Уладзімер Макей | |
| Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 20 жніўня 2012 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік: | Сяргей Мартынаў |
| Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
| 15 ліпеня 2008 — 20 жніўня 2012 | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік: | Генадзь Нявыглас |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 5 жніўня 1958 (54 гады) в. Некрашэвічы, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР |
| Жонка: | Вера Палякова |
| Узнагароды: | |
Уладзімер Уладзімеравіч Макей (нарадзіўся 5 жніўня 1958 ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь (з 20 жніўня 2012).
Зьмест |
Біяграфія[рэдагаваць]
Нарадзіўся 5 жніўня 1958 году ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці[1].
У 1980 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1992—1993 гадах праходзіў навучаньне ў Дыпляматычнай акадэміі МЗС Аўстрыі. З 1980 па 1992 гады знаходзіўся на службе ва Ўзброеных сілах СССР.
У 1993—1995 гадах зьяўляўся трэцім сакратаром кіраваньня інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другім сакратаром аддзела аналізу і прагназаваньні, другім сакратаром сакратарыяту Міністэрства замежных справаў Беларусі. У 1995—1996 гадах працаваў намесьнікам начальніка Службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў.
З 1996 па 1999 гады — прадстаўнік Беларусі пры Радзе Эўропы, дараднік амбасады Беларусі ў Францускай Рэспубліцы, з 1999 па 2000 — начальнік кіраваньня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных справаў.
З сакавіка 2000 году займаў пасаду памагатага прэзыдэнта Беларусі.
15 ліпеня 2008 году прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта.
У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. У яго ўведзеныя Ўладзімер Макей, генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў і міністар фінансаў Андрэй Харкавец. Са складу Савбяса выведзеныя Віктар Шэйман, Генадзь Нявыглас, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут[2].
У студзені 2009 году ачоліў Грамадзка-кансультацыйную раду пры Адміністрацыі прэзыдэнта.
20 жніўня 2012 году быў адстаўлены з пасады кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі ды прызначаны міністрам замежных справаў.
Валодае нямецкай і ангельскай мовамі.
Званьне — палкоўнік запасу.
Узнагароды[рэдагаваць]
- Ордэн Пашаны (2006)[3]
Сям’я[рэдагаваць]
Ад першае жонкі мае сына Віталя (працуе ў дыпляматычнай місіі ў Аўстрыі)[1].
З 2007 году ў шлюбе за актрысай і тэлевядучай Верай Паляковай. Маюць сына Арцёма (нар. 2009). Ад першага шлюбу Вера Палякова мае сына Дзьмітрыя[4].
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ а б Віталь Несьцераў. Невядомая радзіма Макея // «Наша Ніва» №36 (681) 22 верасьня 2010
- ^ Георгий Дань (14 кастрычніка 2008) Шеймана вывели из состава Совбеза(рас.) Политика. TUT.BY. Праверана 10 верасьня 2010 г.
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджаннi работнiкаў, якiя ўнеслi найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё рэспублiкi ў 2001 - 2005 гадах, дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь, 1/7323
- ^ Жонка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вера Палякова распавяла пра сваіх дзяцей Калейдоскоп. TUT.BY (24 ліпеня 2009). Праверана 10 верасьня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту
- Амбасадары Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Міністры замежных справаў Рэспублікі Беларусь