TUT.BY

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
TUT.BY
Лагатып TUT.BY
URL Tut.by
Камэрцыйны? Так
Тып інтэрнэт-партал
Рэгістрацыя неабавязковая
Даступныя мовы беларуская, расейская
Уладальнік УП "Надзейныя праграмы"
Аўтар УП "Надзейныя праграмы"
Пачатак працы 5 кастрычніка 2000

TUT.BYбеларускі партал, які адкрыўся 5 кастрычніка 2000 году. Партал мае пошукавую сыстэму і падае такія сэрвісы, як дайджэст навін, бясплатная электронная пошта, форумы і іншае. Усяго на сайце каля 50 тэматычных падзелаў і сэрвісаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У пачатку сакавіка 2000 г. вядомы кампутарны журналіст Сяргей Дзьміцераў напісаў на форуме газэты «Кампутарныя весткі» аб тым, што ў яго ёсьць ідэя стварэньня беларускага інтэрнэт-праекту, якую ён падарыць таму, хто возьмецца яе рэалізаваць. На заклік адгукнуўся кіраўнік прыватнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы» Юры Зісер. Са дня іх асабістай сустрэчы 15 сакавіка 2000 г. і пачаўся TUT.BY.

Ідэя Сяргея Дзьмітрыева складалася ў стварэньні бясплатнага паштовага сэрвісу для беларусаў, аналягічнага легендарнай Mail.Ru. Да абмеркаваньня праекту былі прыцягнутыя іншыя журналісты газэты «Кампутарныя весткі» — Андрэй Конанавіч і Кірыл Валошын, а таксама праграміст Даніла Рудэнка, які валодаў на той момант досьведам распрацоўкі электронных паштовых сэрвісаў і сайтаў. Пасьля дыскусій ідэя трансфармавалася ў праект стварэньня буйнага партала для беларусаў, які зойме цэнтральнае месца ў беларускім інтэрнэце. «Наша мэта — стаць беларускім Yahoo!» — заявіў кіраўнік TUT.BY Юры Зісер. Зьявіўся бізнэс-плян разьвіцьця сэрвісаў TUT.BY да 2005 году.

Распрацоўка партала пачалася ў ліпені 2000 году, а ўжо 5 кастрычніка 2000 г. ён адкрыўся для наведвальнікаў. Першапачаткова новы рэсурс уключаў бясплатную электронную пошту, навіны (уключаючы архіў і анонсы), надвор'е, курсы валют, кошты на паліва і гасьцёўную кнігу. У канцы 2000 г. зьявіліся форумы, а таксама сталі аказвацца паслугі платнага хостынга і інтэрнэт-рэклямы.

[рэдагаваць] Узнагароды

  • Залаты Сайт 2005 (намінацыя «Замежжа»)
  • Інтэрнэт-прэмія ТИБО'2005 (намінацыя «Каталёгі і пошукавыя сыстэмы»)
  • Беларускі Інтэрнэт Форум (лепшы інтэрнэт-праект 2002 году)
  • Міжнародны фэст-конкурс «Выбар Году 2002»
  • Кіеўскі Міжнародны фэст рэклямы 2004 (фіналіст у намінацыі «Інфармацыйныя рэсурсы»)

[рэдагаваць] Бізнэс

У студзені 2002 г. зьявіўся Цэнтар электроннага бізнэсу TUT.BY, мэта якога — аказаньне платных і бясплатных паслуг для беларускіх прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, у першую чаргу распрацоўкі і пасоўваньня сайтаў, кансалтынгу, хостынгу і г. д. З тых часоў TUT.BY адзіны ў двух асобах: Цэнтар электроннага бізнэсу забясьпечвае прыбытковую частку TUT.BY, а беларускі партал TUT.BY застаецца бясплатным для сотняў тысяч беларусаў.

Як і ў большасьці інтэрнэт-парталаў, аснову бізнэсу TUT.BY складае інтэрнэт-рэкляма, якая прыносіць каля 75% прыбытку. Другі па значнасьці прыбытковы падзел - платны хостынг. Хостынгавае падпадзяленьне кампаніі — Hoster.by — першым пасьля манапольнага рэгістратара "Адчынены кантакт" атрымала ліцэнзію на рэгістрацыю дамэнаў у зоне .by.

Невялікія паступленьні таксама прыносяць кампаніі — гандлёвая пляцоўка і sms-сэрвісы.

[рэдагаваць] TUT.BY і грамадзтва

C 2001 году TUT.BY выступае адным з арганізатараў і фундатараў Беларускага інтэрнэт-форума. 5-6 кастрычніка 2006 г. TUT.BY правёў першую галіновую канфэрэнцыю «Дзелавы Інтэрнэт». Некамэрцыйныя праекты, грамадзкія арганізацыі, музычныя калектывы атрымліваюць бясплатны хостынг на тэхнічнай пляцоўцы партала.

[рэдагаваць] Статыстыка

У пачатку 2007 году TUT.BY падышоў з наступнымі вынікамі:

— колькасьць наведваньняў галоўнай старонкі павялічылася да 260-280 тысяч у суткі;
— колькасьць паштовых скрынь павялічылася да 890 000;
— колькасьць беларускіх сайтаў у каталёгу павялічылася і склала 19 000;
— актуальная колькасьць вакансій і рэзюмэ вырасла да 22 000;
— лік паведамленьняў на форуме вырас амаль у 2 разы і склаў 3 000 000, а лік зарэгістраваных карыстальнікаў дасягнуў 59 000.

На 1 чэрвеня 2008 года:

— колькасьць наведваньняў галоўнай старонкі павялічылася да 300-400 тысяч у суткі;
— лік паведамленьняў на форуме перасягнуў адзнаку ў 5 мільёнаў і зараз складае каля 5 800 000, а лік зарэгістраваных карыстальнікаў дасягнуў 109 000.


Адзін з найболей запатрабаваных падзелаў TUT.BY - Навіны. Штодня рэдактарамі адбіраецца больш 60 актуальных навін аб жыцьці беларусаў. Колькасьць чытачоў навін перавышае 115 000 у месяц. 18 сьнежня 2007 году лік апублікаваных навін на партале перавысіў 100 000.

Нядаўна TUT.BY запусьціў уласнае інтэрнэт-радыё TUT.BY.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах