Вясна (цэнтар)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Вясна»
Дата ўтварэньня 26 красавіка 1996 (17 гадоў таму)
Тып Праваабарончае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Спрыяньне павазе да правоў чалавека
Штабкватэра Менск, Беларусь
Сяброўства 200 чалавек (2006)
Старшыня Алесь Бяляцкі
Кіроўны орган Рада
Матчыная кампанія Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Зьвязаныя кампаніі «Чалавек у нядолі» (Прага, Чэхія)
Сайт www.spring96.org
Колішняя назва «Вясна-96» (да 15 чэрвеня 1999 г.)

«Вясна» — беларускі праваабарончы цэнтар, заснаваны ў 1996 годзе. У сваім меркаваньні ад 24 чэрвеня 2007 г. Камітэт па правах чалавека ААН палічыў касаваньне ўліку цэнтра Вярхоўным судом Беларусі 28 кастрычніка 2003 г. супярэчным пункту 1 артыкула 22 Міжнароднага пагадненьня аб грамадзянскіх і палітычных правах[1]. Ад заснаваньня пасаду старшыні займае Алесь Бяляцкі.

Зьмест

Задачы[рэдагаваць]

Задачамі цэнтра ёсьць:

  1. дапамога ў прававой абароне грамадзянаў;
  2. вывучэньне грамадзкай супольнасьці;
  3. пашырэньне грамадазнаўчых ведаў;
  4. прававая адукацыя грамадзянаў;
  5. падтрымка праваабарончай дзейнасьці;
  6. спрыяньне культурнаму адраджэньню дзяржавы.

Дзейнасьць[рэдагаваць]

Спосабамі дзейнасьці цэнтра ёсьць:

  1. збор зьвестак аб грамадзянскай супольнасьці;
  2. правядзеньне нарадаў і чытаньняў;
  3. ладжаньне грамадазнаўчых дасьледаваньняў, агляду забесьпячэньня правоў чалавека і спрыяньне выкананьню міжнародных дамоваў аб правах чалавека;
  4. выпуск і распаўсюд праваабарончых выданьняў;
  5. падтрымка сувязяў з урадавымі, грамадзкімі, гаспадарчымі, навуковымі і навучальнымі ўстановамі;
  6. прававая дапамога пры звароце асобаў.

Крыніцы[рэдагаваць]

  1. ^ Сяргей Салаўёў (14 жніўня 2009) Усё лепшае — скаціне Факты. Новы часПраверана 10 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]