Алесь Бяляцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алесь Бяляцкі
Alaksandr Bialacki.jpg
Алесь Бяляцкі ў Варшаве, 14.01.2011
Род дзейнасьці Праваабарончая
Дата нараджэньня 25 верасьня 1962 (51 год)
Месца нараджэньня пасёлак Вяртсіля, Сартавальскі раён, Карэлія, Расейская СФСР
Грамадзянства Беларусь
Бацька Віктар Усьцінавіч Бяляцкі (1928-2011)
Маці Ніна Аляксандраўна
Жонка Натальля Пінчук
Дзеці Сын Адам Алесевіч Бяляцкі

Але́сь Ві́ктаравіч Бяля́цкі (* 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мястэчку Вяртсіля, Сартавальскі раён Карэліі (РСФСР) у беларускай сям’і. Хутка сям’я вернулася ў Беларусь, на сталае жыхарства ў горад Сьветлагорск Гомельскай вобласьці. Скончыў сярэднюю школу № 5 г Сьветлагорску, Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі[1].

У 1986 г. А. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым — старшынём гэтай арганізацыі[1]. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронта. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

У 19921996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету.

З 1989 па 1998 працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

З 1996 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH)[2], у 2013 годзе пераабраны на трэці тэрмін[3].

4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка 2011 быў прысуджаны да 4,5 гадоў ў выпраўленчай калёніі ўзмоцненага рэжыму[4] з канфіскацыяй маёмасьці[5] за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным.

Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014[6].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе А. Бяляцкі быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра[7].

У 2012 годзе быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міра, але прэмія была прысуджаная Эўразьвязу[8].

2 лютага 2013 году ізноў быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра, нарвэскім парлямэнтарыем Янам Санэрам[9].

Ганаровы грамадзянін гораду Генуя (правінцыя Лігурыя, Італія), ганаровы грамадзянін Парыжу з 2012 году[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Алесь Бяляцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў