Кофі Анан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Кофі Анан

Кофі Ата Анан (нарадзіўся 8 красавіка 1938) — ганскі дыплямат, сёмы Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў (19972006).

Зьмест

[рэдагаваць] Сям'я

Кофі — чацьвертае дзіця ў сям'і Гэнры Рэджынальда і Вікторыі Анан, нарадзіўся ў горадзе Кумасі, што ў Гане. Згодна аканскае традыцыі, яго назвалі па дні тыдня, калі ён нарадзіўся, і па ягоным становішчы ў сям'і: Кофі абазначае пятніцу, Анан — тое, што ён зьяўляецца чацьвертым дзіцём. Заўвага Ата паказвае на тое, што нарадзіліся блізьняты; сястра Кофі, Эфўа Ата, памерла ў 1991 годзе.

Сям'я Кофі займала высокае становішча ў ганскім грамадзтве — абодва ягоных дзеда й ягоны дзядзька былі пляменнымі правадырамі. Маці Кофі належала да племя Фантэ, бацька — часткова да Фантэ і часткова да Асантэ. Шмат гадоў бацька Кофі працаваў кіраўніком аддзелу распаўсюджваньня кампаніі па вытворчасьці какао Lever Brothers.

У 1970-ых гадох Кофі ажаніўся зь нігэрыйкай Ціці Аляк’я, ад гэтага шлюбу ў Кофі засталося двое дзяцей: Кожа Анан і Ама Аман. Кофі забраў дзяцей да сябе. Цяпер ён жанаты з Нэйн Марыяй Анан, швэдзкай адвакаткай. Іхняя дачка, Ніна Кранштат дэ Грот, засталася ў Нэйн Марыі ад папярэдняга шлюбу.

[рэдагаваць] Адукацыя

На працягу тэрміна з 1954 да 1957 гадоў, Кофі навучаўся ў элітнай школе Мфанцыпім, што ў Кэйп Коўсьце, Гана. Гэтая навучальная ўстанова, паводле словаў Кофі навучыла яго таму, што «калі хтосьці пакутуе, гэта датычыцца кожнага».

З 1958 Кофі навучаўся эканоміцы ў Каледжы Навукі і Тэхналёгіі, што ў Кумасі (цяпер ён завецца Унівэрсытэтам Навукі й Тэхналёгіі Ганы імя Кўаме Нкрума). Ён атрымаў грант фундацыі Гэнры Форда на заканчэньне адукацыі ў Каледжы Макэластара, што ў Мінэсоце, ЗША. Пасьля, Кофі навучаўся ў Інстытуце Міжнародных Дасьледваньняў, што ў Жэнэве, Швайцарыя й у Школе Кіраваньня пры Масачусэцкім Інстытуце Тэхналёгіяў, атрымаўшы ступень магістра.

Кофі добра валодае ангельскай, францускай мовамі, рознымі аканскімі мовамі й іншымі афрыканскімі мовамі.

[рэдагаваць] Пачатак кар'еры

Кофі пачаў працу ў Міжнароднай Арганізацыі аховы Здароўя пры ААН у 1962 годзе. З 1974 году да 1976 ён працаваў міністарам турызму Ганы. Затым ён вярнуўся на працу ў ААН, ужо ў якасьці Памочніка Генэральнага Сакратара па наступных пытаньнях: з 1987 да 1990 — Каардынацыя Кіраваньня і Бясьпекі Чалавечым Рэсурсам, з 1990 да 1992 — Плянаваньне Праграмаў, Кантраляваньне Фінансаў ААН і з 1993 да 1994 па пытаньнях захаваньня міру.

Апасьля, з кастрычніка 1995 году, Кофі быў Намесьнікам Генэральнага Сакратара ААН, затым 5 месяцаў працаваў Спэцыяльным Прадстаўніком Генэральнага Сакратара ў былой Югаславіі, пасьля заканчэньня гэтых паўнамоцтваў, з 1996 году вярнуўся да працы Намесьнікам Генэральнага Сакратара ААН.

[рэдагаваць] Генэральны Сакратар ААН

13 сьнежня 1996 году Рада Бясьпекі ААН абрала Кофі Генэральным Сакратаром гэтае арганізацыі. Кофі зрабіўся, такім чынам, першым прадстаўніком Чорнае Афрыкі, што быў абраны на гэтую пасаду.

У другі раз Кофі быў абраны Генэральным Сакратаром 29 чэрвеня 2001 году, што крыху незвычайна для ААН. Справа ў тым, што прадстаўнікі аднаго кантыненту ня могуць займаць гэтую пасаду больш чым два тэрміны запар, а папярэднік Кофі, Галі гэтаксама быў з АфрыкіЭгіпту). Ёсьць меркаваньне, што такое патураньне Кофі атрымаў з-за сваёй эфэктыўнай дзейнасьці на гэтай пасадзе.

У 2001 годзе ён выдаў г. зв. «Заклік да дзеяньня», праграму зь пяцю пунктамі накіраваную супраць ВІЧ/СНІД. У гэтай праграме Кофі прапанаваў стварыць глябальны Фонд СНІД і Здароўя, сродкі зь якога накіроўваюцца на пераадоленьне пандэміі СНІД у краінах сьвету, у першую чаргу ў краінах Афрыкі.

10 сьнежня 2001 году Кофі й ААН сумесна атрымалі Нобэлеўскую прэмію міру за «працу дзеля лепей арганізаванага і болей мірнага сьвету».

У 2003 годзе, Кофі забараніў Злучаным Штатам і Злучанаму Каралеўству пачынаць вайну супраць Іраку без адпаведнага дазволу ААН. Пасьля ўвахода кааліцыйных войскаў на тэрыторыю Іраку, Кофі назваў уварваньне незаконным.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Кофі Анансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады