29 чэрвеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← чэрвень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 2013 год Усе дні |
||||||
29 чэрвеня — 180-ы дзень году (181-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 185 дзён.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1613 — дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус»
- 1913 — Другая балканская вайна, якая цягнулася да 29 ліпеня
- 1940 — Рэпрэсіі ў БССР: адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек
- 1941 — у Менску было заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё новага Камсамольскага возера і купальнага сэзону. Аднак пляны былі перакрэсьленыя вайной
- 1944 — Вялікая Айчынная вайна: у Бабруйск увайшлі войскі Чырвонае Арміі
- 1944 — Вялікая Айчынная вайна: пачатак Менскай апэрацыі, у выніку якой быў вызвалены Менск
- 1976 — Сэйшэлы набылі незалежнасьць ад Злучанага каралеўства
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1896 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст
- 1900 — Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётчык
- 1906 — Іван Чарняхоўскі, расейскі савецкі ваеначальнік, які камандаваў 3-м Беларускім фронтам
- 1913 — Павал Рапапорт, расейскі археоляг, гісторык архітэктуры
- 1925 — Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Гродзенскай біяхімічнай школы
- 1925 — Джорджа Напалітана, 11-ы прэзыдэнт Італьянскай рэспублікі
- 1926 — Хорхэ-Энрыке Адум, эквадорскі пісьменьнік, асабісты сакратар Пабла Нэруды
- 1930 — Славамір Мрожак, польскі драматург і празаік
- 1956 — Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзеяч
- 1962 — Мікола Маркевіч, беларускі журналіст, выдавец, палітык
- 1965 — Аляксандар Ельяшкевіч, украінскі палітык, народны дэпутат Украіны другога і трэцяга скліканьня
- 1979 — Эндзі О’Браян, ірляндзкі футбаліст
Сьмерці [рэдагаваць]
- 64 ці 67 — Сьвяты Пётра, апостал, рымскі папа (традыцыйная дата)
- 1252 — Абэль, кароль Даніі
- 1861 — Элізабэт Барэт Браўнінг, адна з найвыбітнейшых ангельскіх паэтак Віктарыянскай эпохі
- 1871 — Ксенафонт Гаворскі, беларускі гісторык, археоляг, выдавец
- 1919 — Аляксандар Рагоза, расейскі генэрал ад інфатэрыі
- 1958 — Фабіян Ярэміч, беларускі пасол у польскім Сойме, грамадзка-культурны дзеяч
- 1994 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык
Сьвяты [рэдагаваць]
Нідэрлянды — Дзень вэтэранаў
Сэйшэлы — Дзень незалежнасьці
29 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў