Саманта Сьміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Саманта Сьміт на паштовай марцы СССР

Саманта Рыд Сьміт (па-ангельску: Samantha Reed Smith; 29 чэрвеня 1972, Г'юлтан, Мэн — 25 чэрвеня 1985, Обарн, Мэн) — амэрыканская школьніца з штата Мэн, якая стала сусьветна вядомай дзякуючы пісьму, якое яна напісала ў лістападзе 1982 старшыні Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета і генэральнаму сакратару ЦК КПСС Андропаву ў самы росшуг халоднай вайны. Яна атрымала ў красавіку 1983 ліст у адказ, у якім запрашалася наведаць СССР. У ліпені 1983 Саманта Сьміт прыбыла ў СССР, на працягу двух тыдняў перабывала ў Маскве, Ленінградзе і ў лягеры «Артэк» у Крыме. Разглядалася ў СМІ абедзьвюх краін як «пасол добрай волі» (у 1986 СССР накіраваў у ЗША свайго «дзіця-пасланца» — Кацю Лычову). Загінула ў 1985 у авіякатастрофе.