16 чэрвеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← чэрвень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 2013 год Усе дні |
||||||
16 чэрвеня — 167-ы дзень году (168-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 198 дзён.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1893 — у Вільні арыштаваны і адпраўлены ў Пецярбурскае губэрнскае жандарскае ўпраўленьне Адам Гурыновіч
- 1963 — першы палёт жанчыны ў космас, зьдзейсьнены Валянцінай Церашковай
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1313 — Джавані Бакачча, італьянскі паэт
- 1827 — Пятро Бяссонаў, беларускі гісторык, фальклярыст
- 1832 — Мікалай Турбін, беларускі і расейскі археоляг
- 1834 — Аляксандар Ельскі, беларускі літаратар, гісторык
- 1836 — Міхал Цюндзявіцкі, жаўнер, які служыў ў расейскай арміі і падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў быў пакараны сьмерцю за агітацыю
- 1875 — Кастусь Галкоўскі, беларускі кампазытар
- 1889 — Уладзімер Каліноўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пасол польскага Сойму
- 1897 — Аляксандар Шлюбскі, беларускі этнограф, фальклярыст і бібліёграф
- 1911 — Дзьмітры Лукас, беларускі кампазытар
- 1937 — Эрык Сыгал, амэрыканскі пісьменьнік і сцэнарыст, аўтар аповесьці аповесці «Гісторыя каханьня»
- 1938 — Павал Марыеў, беларускі палітык
- 1941 — Олдрыч Эймс, афіцэр ЦРУ, савецкі шпіён
- 1954 — Сяргей Курохін, расейскі музыкант-авангардыст, кампазытар, рок-піяніст, мастак і рэжысэр
- 1955 — Анатоль Чубайс, расейскі палітык
- 1966 — Юлія Латыніна, расейская журналістка, пісьменьніца
- 1970 — Вячаслаў Ганчарэнка, беларускі пратэстанцкі дзяяч
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1928 — Эдвард Вайніловіч, беларускі й польскі палітычны і грамадзкі дзеяч, абшарнік, фундатар касьцёлу сьвятых Сымона й Алены ў Менску
- 1931 — Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч
- 1955 — Васіль Рагуля, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
- 2000 — Іван Трухан, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ, рэктар БДІНГ у 1962—1965
- 2009 — Мацей Франкевіч, палітык, дзяяч самакіраваньня і спорту, віцэ-прэзыдэнт Познані
Сьвяты [рэдагаваць]
16 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў