Руаль Амундсэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Руаль Амундсэн (па-нарвэску: Roald Engelbregt Gravning Amundsen) (16 ліпеня 1872 — 18 чэрвеня 1928) — нарвэскі палярны падарожнік і дасьледчык. Першым дасягнуў Паўднёвага полюсу 14 сьнежня 1911 году. Адзіны, хто прайшоў на судне і Паўночна-ўсходнім (уздоўж берагоў Сібіры), і Паўночна-заходнім марскім шляхам (па пратоках Канадзкага архіпэляга).
У гонар падарожніка названыя мора, гара і амэрыканская навуковая станцыя Амундсэн-Скот у Антарктыдзе, затока і катлавіна ў Паўночным Ледавітым акіяне, месяцовы кратэр.
Загінуў, выляцеўшы на дапамогу экспэдыцыі Умбэрта Нобіле.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Руаль Амундсэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |