Дасьледаваньне
Дасьле́даваньне ў шырокім сэнсе — пошук новых ведаў ці сыстэматычнае расьследаваньне з мэтай установы фактаў. Больш дакладна дасьледаваньне — навуковы мэтад (працэс) вывучэньня чагосьці.
Навуковае дасьледаваньне, якое заснавана на ўжываньні навуковага мэтаду, падае навуковую інфармацыю й тэорыі для тлумачэньня прыроды й ўласьцівасьцяў навакольнага сьвету. Такое дасьледаваньне можа мець практычнае ўжываньне. Навуковыя дасьледаваньні могуць фінансавацца дзяржавай, некамэрцыйнымі арганізацыямі, камэрцыйнымі кампаніямі й прыватнымі асобамі. Навуковыя дасьледаваньні могуць быць клясыфікаваны згодна з іхным акадэмічным й прыкладным характары. Асноўная мэта прыкладных дасьледаваньняў (у адрозьненьні ад фундамэнтальных дасьледаваньняў) — выяўленьне, інтэрпрэтацыя й разьвіцьцё мэтадаў і сыстэм па паляпшэньню чалавечых ведаў у розных галінах чалавечых ведаў.
Дасьледаваньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў