Навуковы мэтад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Навуко́вы мэ́тад — сукупнасьць асноўных спосабаў атрыманьня новых ведаў у рамках любой навукі.

Мэтад уключае ў сябе спосабы дасьледаваньня фэномэнаў, сыстэматызацыю, карэктоўку новых і атрыманых раней ведаў. Высновы робяцца з дапамогай правіл і прынцыпаў развагі на аснове эмпірычных (назіраных і вымяраных) дадзеных аб аб’екце. Базай атрыманьня зьвестак зьяўляюцца назіраньні і экспэрымэнты. Для тлумачэньня назіраных фактаў высоўваюцца гіпотэзы і будуюцца тэорыі, на падставе якіх фармулююцца высновы і здагадкі. Атрыманыя прагнозы правяраюцца экспэрымэнтам або зборам новых фактаў.

Важным бокам навуковага мэтаду, яго неад’емнай часткай для любой навукі, зьяўляецца патрабаваньне аб’ектыўнасьці, выняткоўвалае суб’ектыўнае тлумачэньне вынікаў. Не павінны прымацца на веру якія-небудзь сьцьвярджэньні, нават калі яны зыходзяць ад аўтарытэтных навукоўцаў. Для забесьпячэньня незалежнай праверкі, праводзіцца дакумэнтаваньне назіраньняў, забясьпечваецца даступнасьць для іншых навукоўцаў усіх зыходных зьвестак, мэтодык і вынікаў дасьледаваньняў. Гэта дазваляе ня толькі атрымаць дадатковае пацьверджаньне шляхам узнаўленьня экспэрымэнтаў, але і крытычна ацаніць ступень адэкватнасьці (валіднасьці) экспэрымэнтаў і вынікаў у дачыненьні да правяранай тэорыі.