Эвэр Банэга
| Эвэр Банэга | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Мянушка | El tanguito, El negro, El everito | |
| Нарадзіўся | 29 чэрвеня 1988 (24 гады) Расарыё, Аргентына |
|
| Рост | 174 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Валенсія | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2008 2008— 2008—2009 |
Бока Хуніёрс Валенсія → Атлетыка (арэнда) |
29 (0) 89 (4) 24 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2008— | Аргентына | 14 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Эвэр Максіміляна Давыд Банэга (па-гішпанску: Éver Maximiliano David Banega; нарадзіўся 29 чэрвеня 1988, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст гішпанскага клюба «Валенсія» й нацыянальнай зборнай Аргентыны, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Бока Хуніёрс» [рэдагаваць]
Банега зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюба «Бока Хуніёрс». У дарослую каманду патрапіў пасьля сыходу асноўнага цэнтральнага паўабаронцы клюба Фэрнанда Гаго ў «Рэал Мадрыд» і, нягледзячы на сваю маладосьць, пасьпяхова яго замяніў. Дэбют Банэгі ў аргентынскай лізе адбыўся 10 лютага 2007 года ў пераможным для «Бокі» матчы супраць «Банфілда». У першы ж год выступаў за клюб стаў адным з ключавых гульцоў «Бокі» й прыцягнуў да сябе ўвагу сэлекцыянэраў вядучых клюбаў Эўропы, сярод якіх у СМІ называліся «Барсэлёна», «Мілян» і «Ювэнтус»[1][2]. Акрамя таго, Банэга стаў рэгулярна выклікацца ў моладзевую зборную Аргентыны, у складзе якой стаў пераможцам чэмпіянату сьвету 2007 сярод гульцоў да 20 гадоў.
«Валенсія» [рэдагаваць]
5 студзеня 2008 года Банэга падпісаў з гішпанскай «Валенсіяй» кантракт на пяць з паловай гадоў. За ягоны пераход «Валенсія» заплаціла 18 мільёнаў эўра[3]. Ужо праз 8 дзён Банэга дэбютаваў за клюб у матчы чэмпіянату Гішпаніі супраць «Атлетыка Мадрыд», выйшаўшы на замену пасьля перапынку й адгуляўшы ўвесь другі тайм. У дэбютным сэзоне ў Гішпаніі Банэга згуляў 12 матчаў у Ля Лізе й дапамог «Валенсіі» перамагчы ў Кубку Гішпаніі.
У сэзоне 2008—2009 гадоў гуляў у арэндзе за мадрыдзкі «Атлетыка», затым вярнуўся ў склад «лятучых мышэй». Але ў сэзоне 2010—2011 гадоў месца Эвэра ў стартавым складзе «Валенсіі» сумневу ўжо не мянялася. Ён быў задзейнічаны трэнэрам Унаі Эмэры галоўным чынам на пазыцыі плэймэйкера, але таксама адпрацоўваў і ў абароне каманды.
У лютым 2012 году Банэга атрымаў траўму, з-за якой ён прапусьціў ня менш за 6 месяцаў — пералом сьцёгнавай косткі[4]. Інцыдэнт адбыўся на заправачнай станцыі: аргентынец забыўся паставіць аўтамабіль на ручны тормаз, і той праехаў яму па назе[5].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
6 лютага 2008 года Банэга дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргентыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Гватэмалы, які быў пераможаны аргентынцамі зь лікам 5:0. У чэрвені 2008 году ён быў уключаны ў заяўку зборнай Аргентыны на Алімпійскія гульні ў Пэкіне.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2007
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2008
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Пераможца алімпійскіх гульняў: 2008
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Барселона» пополнила список претендентов на Ивановича. championat.ru
- ^ «Милан» предлагал за Банегу £ 7 млн. championat.ru
- ^ «Валенсия» достигла договорённости о переходе Банеги. championat.ru
- ^ Банега выбыл на полгода. football.ua
- ^ Полузащитник "Валенсии" Эвер Банега получил повреждение по дороге домой с тренировки. soccer.ru
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эвэр Банэга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка на афіцыйным сайце «Валенсіі»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Прафайл на сайце transfermarkt.co.uk
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Карыса (бр) · 2 Гарай · 3 Сабалета · 4 Бурдыса · 5 Камб’яса · 6 Г. Міліта · 7 Ды Марыя · 8 Санэцьці · 9 Ігуаін · 10 Мэсі · 11 Тэвэс · 12 Андухар (бр) · 13 Парэха · 14 Маскерана · 15 Більля · 16 Агуэра · 17 Роха · 18 Пасторэ · 19 Банэга · 20 Гаго · 21 Лявэсі · 22 Д. Міліта · 23 Рамэра (бр) · Трэнэр Батыста |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |