Мілян (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Італіі Мілян
AC Milan.png
Поўная назва Associazione Calcio Milan S.p.A.
Заснаваны 16 сьнежня 1899
Горад Мілян, Італія
Стадыён Сан-Сыра
Умяшчальнасьць: 80 074
Галоўны трэнэр Масыміліяна Алегры
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2011—2012 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Мілян (па-італьянску: Milan) — італьянскі футбольны клюб з гораду Мілян. Заснаваны ў 1899 годзе. 18-разовы чэмпіён Італіі, пяціразовы ўладальнік кубка Італіі. Сяміразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў, двухразовы Кубка ўладальнікаў кубкаў. «Мілян» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых італьянскіх клюбаў па колькасьці тытулаў за ўсю гісторыю й самым пасьпяховым клюбам сьвету па колькасьці міжнародных кубкаў (18 трафэеў). У 1963 годзе «Мілян» стаў першым італьянскім клюбам, які выйграў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 2:1. Акрамя таго, «Мілян» зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці пераможаных Супэркубкаў УЭФА (5 перамог). Таксама «Мілян» зьяўляецца адной зь пяці эўрапейскіх камандаў, якія заслужылі права захоўваць у сябе трафэй Лігі чэмпіёнаў, які клюб заваёўваў сем разоў.

Хатнія матчы «Мілян» праводзіць на Сан-Сыра, таксама вядомага як стадыён Джузэпэ Мэаццы. Стадыён, які знаходзіцца ў сумесным валоданьні зь «Інтэрам», зьяўляецца найбуйнейшым у італьянскім футболе, і ў цэлым здольны ўмясьціць 80 018 чалавек[1]. Інтэр лічыцца галоўным супернікам клюбу, і матчы паміж гэтымі двума камандамі называюць Дэрбі дэля Мадоны, якое таксама зьяўляецца адным з найстарэйшых дэрбі ў гісторыі футбола[2]. Па стане на 2010 год, Мілян зьяўляецца трэцім самым падтрымліваемым клюбам у Італіі[3], і сёмым найбольш падтрымліваемым у Эўропе[4].

Уладальнікам клюба зьяўляецца былы прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі, і віцэ-прэзыдэнт Адрыяна Гальліяні. На дадзены момант клюб уваходзіць у дзесятку футбольных клюбаў з самым высокім прыбыткам[5]. У красавіку 2011 году часопіс Forbes ацаніў клуб у $ 838 млн[6]. Клюб быў адным з заснавальнікаў зараз ня дзейнай групы G-14, арганізацыі вядучых футбольных клюбаў Эўропы, а таксама ягонай замены, Эўрапейскай клюбнай асацыяцыі[7].

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Раньнія гады [рэдагаваць]

«Крыкетны й футбольны клюб Мілян» (анг. Milan Cricket and Foot-Ball Club) быў заснаваны 16 сьнежня 1899 году ў піўной на вуліцы Бэрке ў Міляне. Ягонымі заснавальнікамі былі ангельцы Альфрэд Эдўардс і Гэрбэрт Кілпін, аматары футбола, які ў той час быў галоўным па папулярнасьці на іхняй радзіме ў Ангельшчыне. Аб заснаваньні клюба грамадзкасьць была апавешчана двума днямі пазьней: у панядзелак 18 сьнежня 1899 году ў газэце «La Gazzetta Dello Sport». Эдўардс, у той час быў брытанскім віцэ-консулам у Міляне й вядомай асобай у мясцовым вышэйшым сьвеце, стаў першым прэзыдэнтам клюба. Першапачаткова клюб складаўся з сэкцыі крыкету, якую ўзначаліў Эдўард Бэры, і сэкцыі футбола, якой кіраваў Дэйвід Элісан.

У студзені 1900 году «Мілян» ўступіў у Італьянскую фэдэрацыю футбола. З гэтага моманту каманда пачала набываць шырокую папулярнасьць і прэстыж. Ужо ў красавіку таго ж года клюб перамог Каралеўскі мэдаль, абыграўшы «Ювэнтус» зь лікам 2:0. Узнагарода, якую прымацаваў да сьцяга клюба сам кароль Італіі Умбэрта Савойскі, стала першым трафэем, які заваяваў клюб. У наступным годзе «Мілян» паўтарыў гэты посьпех. «Чырвона-чорныя» хутка прагрэсавалі й ужо ў 1901 годзе атрымалі свой першы тытул чэмпіёнаў краіны, у фінале зь лікам 3:0 яны абыгралі генуэскі «Джэноа», перапыніўшы ягоную працяглую сэрыю перамог. Праз год мілянская каманда пад кіраўніцтвам Кілпіна ў фінале саступіла той жа «Джэноа». Другі чэмпіёнскі тытул мілянцам атрымалася здабыць толькі ў 1906 годзе. Гульня праходзіла ў Турыне на стадыёне «Ювэнтусу» — гэтую прывілегію ён атрымаў дзякуючы лепшай розьніцы забітых і прапушчаных мячоў, але асноўны й дадатковы час матчу скончыліся нулявой нічыёй. У 1936 годзе адбываецца зьмена назвы каманды з «Футбольны клюб „Мілян“» на «Спартовая асацыяцыя „Мілян“». У кіраўніцтве клюбу ў гэты ж час адбываюцца шматлікія зьмены, у выніку якіх прэзыдэнтам «Міляну» стаў Умбэрта Трабатоні, які кіраваў камандай з 1940 па 1954 гады. Чэмпіянат Італіі для «Міляна» складваўся ня лепшым чынам — каманда перажывала пэрыяд нестабільнасьці. «Расанэры» курсавалі ўверх-уніз па турнірнай табліцы, традыцыйна фінішуючы ў сярэдзіне, і вельмі рэдка займаючы месца ў чацьвёрцы лепшых камандаў.

1946—1961 [рэдагаваць]

Першая цаглінка ў мур супэрклюба была пакладзена ў 1940 годзе, калі прэзыдэнтам клюба стаў Умбэрта Трабатоні. Пад ягоным кіраўніцтвам і з дапамогай паплечніка Антоніё Бузіні «Мілян» да канца саракавых ўшчыльную падабраўся да вяршыні. Пасьля трагедыі 4 траўня 1949 года, якая забрала жыцьці футбалістаў вялікага «Тарына», клюб разам з «Інтэрам» і «Ювэнтусам» распачаў спробу заняць апусцелы трон. Шлях да «скудэта» пралягаў праз Швэцыю, там «Мілян» падпісаў магутнага форварда Гунара Нордаля. А праз год дадаў у склад клюба яшчэ дваіх швэдаў: Гунара Грэна й Нільса Лідгольма. На трэнэрскую пасаду быў прызначаны вугорац Лаяш Шчайзьлер, які зрабіў зь сьціплага «Нарчэпінгу» добры клюб.

Заўзятары [рэдагаваць]

Заўзятары клюба сьвяткуюць чарговую перамогу ў чэмпіянаце

«Мілян» зьяўляецца адным з добра падтрымоўваных футбольных клюбаў у Італіі, паводле дадзеных дасьледаваньняў, праведзенага італьянскай газэтай La Repubblica[8]. Гістарычна склалася так, што «Мілян» падтрымліваецца гарадзкой працоўнай клясай і прафзьвязамі[9]. З іншага боку, асноўныя супернікі клюба «Інтэр», у асноўным, падтрымліваецца больш квітнеючай клясай, як правіла мілянскай сярэдняй клясай.

Паводле дадзеных дасьледаваньняў, пачынаючы з 2010 году, «Мілян» зьяўляецца самым падтрымліваемым італьянскім клюбам у Эўропе й сёмым у цэлым па сьвеце, маючы больш чым 18,4 млн прыхільнікаў. «Мілян» мае высокую сярэднюю наведвальнасьць сярод эўрапейскіх футбольных клюбаў, саступаючы толькі «Барусіі» Дортмунд, «Барсэлёне», «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэалу», «Баварыі», «Шальке», «Арсэналу» й «Гамбургу»[10].

Склад [рэдагаваць]

Па стане на 1 лютага 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Марка Амэлія 1982
2 Сьцяг Італіі Аб Матыя Дэ Шыльлё 1992
4 Сьцяг Ганы ПА Салі Мунтары 1984
5 Сьцяг Францыі Аб Філіп Мэксэс 1982
7 Сьцяг Бразыліі Нап Рабіньнё 1984
8 Сьцяг Італіі ПА Антоніё Начэрына 1985
10 Сьцяг Ганы ПА Кевін-Прынс Баатэнг 1987
11 Сьцяг Італіі Нап Джампаолё Паццыні 1984
12 Сьцяг Малі ПА Бакай Траарэ 1985
14 Сьцяг Польшчы Аб Барташ Салямон 1991
16 Сьцяг Францыі ПА Мат’ё Фляміні 1984
17 Сьцяг Калюмбіі Аб Крыстыян Сапата (ар. «Вільлярэал») 1986
18 Сьцяг Італіі ПА Рыкарда Манталіва 1985
19 Сьцяг Францыі Нап М’Бае Н’янг 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Італіі Аб Іньняцыё Абатэ 1986
21 Сьцяг Гвінэі ПА Кевін Канстан 1987
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Боян Кркіч (ар. «Рома») 1990
23 Сьцяг Італіі ПА Масыма Амбразыні (капітан) 1977
25 Сьцяг Італіі Аб Даніеле Банэра 1981
32 Сьцяг Італіі Бр Крыстыян Аб’яці 1977
34 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Найджэль дэ Ёнг 1984
35 Сьцяг Гішпаніі Аб Дыдак Віля 1989
45 Сьцяг Італіі Нап Марыё Балятэльлі 1990
59 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел 1992
76 Сьцяг Калюмбіі Аб Марыё Епэс 1976
77 Сьцяг Італіі Аб Люка Антаніні 1982
81 Сьцяг Італіі Аб Крыстыян Дзакарда 1981
92 Сьцяг Італіі Нап Стэфан эль-Шаараві 1992

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Мілян (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў