Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Астан Віла (па-ангельску: Aston Villa F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Бірмінггэм, які выступае ў Прэм’ер-Лізе. Клюб разьмяшчаецца ў Астан — цэнтральным раёне гораду, ад імя якога й пайшоў назоў каманды. Клюб зьявіўся на сьвет у 1874 годзе. У 1888 годзе ён адзін з заснавальнікаў Футбольнай Лігі, у 1897 пераяжджае на «Віла Парк», а ў 1992 годзе клюб становіцца адным са стваральнікаў Прэм’ер-Лігі.
«Віла» адзін з самых сталых і пасьпяховых калектываў у Ангельшчыне, маючы на сваім рахунку 7 перамог у чэмпіянаце й столькі ж разоў становячыся ўладальнікамі кубка краіны. Таксама клюб зьяўляецца адным з чатырох ангельскіх калектываў, што змаглі заваяваць самы прэстыжны трафэй Старога Сьвету — Кубак эўрапэйскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1981—1982 гадоў.
«Віла» мае працяглае супрацьстаяньне са сваім сталым ворагам «Бірмінггэмам Сіці», якое яшчэ мае назоў «дэрбі другога гораду» й цягнецца з 1879 году. Традыцыйныя колеры экіпіроўкі — бардовыя кашулі з блакітнымі рукавамі, белыя трусы й блакітныя гэтры. Традыцыйны лягатып зьмяшчае залатога льва на блакітным фоне, ніжэй знаходзіцца дэвіз клюбу — «Падрыхтаваны». Апошнім разам лягатып быў мадыфікаваны ў 2007 годзе.
- Чэмпіён Ангельшчыны (7) — 1894, 1896, 1897, 1899, 1900, 1910, 1981
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (7) — 1887, 1895, 1897, 1905, 1913, 1920, 1957
- Уладальнік Кубка Лігі (5) — 1961, 1975, 1977, 1994, 1996
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў — 1982
- Уладальнік Супэркубка Эўропы — 1982
- Уладальнік Кубка Інтэртота — 2001
- На 12 студзеня 2012 году
Астан Віла Бірмінггэм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Пераможцы Лігі чэмпіёнаў |
|
Алімпік (Марсэль, Францыя) · Астан Віла (Бірмінггэм, Ангельшчына) · Аякс (Амстэрдам, Нідэрлянды) · Баварыя (Мюнхэн, Нямеччына) · Барсэлёна (Гішпанія) · Барусія (Дортмунд, Нямеччына) · Бэнфіка (Лісабон, Партугалія) · Гамбург (Нямеччына) · Інтэр (Мілян, Італія) · Лівэрпул (Ангельшчына) · Манчэстэр Юнайтэд (Ангельшчына) · Мілян (Італія) · Нотынггэм Форэст (Ангельшчына) · Порту (Партугалія) · ПСВ (Эйндговэн, Нідэрлянды) · Рэал (Мадрыд, Гішпанія) · Сьцяўа (Бухарэст, Румынія) · Сэлтык (Глазга, Шатляндыя) · Фэеноорд (Ратэрдам, Нідэрлянды) · Црвена Зьвезда (Бялград, Сэрбія) · Чэлсі (Лёндан, Ангельшчына) · Ювэнтус (Турын, Італія)
|