Фулгэм (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Ангельшчыны Фулгэм
Fulham FC.png
Поўная назва Fulham Football Club
Мянушкі Дачнікі, Белыя
(The Cottagers, The Whites)
Заснаваны 1879
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Крэйвэн Катэдж
Умяшчальнасьць: 25 700
Прэзыдэнт Шагід Хан
Галоўны трэнэр Кіт Сайманз
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2013—2014 Прэм’ер-Ліга, Red Arrow Down.svg 19 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Фу́лгэм ці Фу́лэм (па-ангельску: Fulham F.C.) — ангельскі футбольны клюб зь Лёндану. Названы па імені лёнданскага раёну Фулгэм, які месьціцца ў паўднёва-захадняй частцы Лёндана. Клюб быў заснаваны ў 1879 годзе.

Клюб правёў 24 сэзоны ў вышэйшым дывізіёне ангельскага футбола, большасьць зь якіх прыпадае на 1960-я й 2000-я гады. Апошнія посьпехі зьвязаны са старшынёй клюба Махамэдам аль-Фаедам, пасьля таго, як клюб падняўся з чацьвёртага дывізіёна ў 1990-х гадох. «Фулгэм» ніколі не перамагаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах, але ўдзельнічалі ў двух фіналах. У 1975 годзе клюб аспрэчваў перамогу ў фінале Кубка Ангельшчыны адзіны раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы паразу зь лікам 2:0 ад «Ўэст Гэм Юнайтэд». У 2010 годзе «Фулгэм» дасягнуў фіналу Лігі Эўропы, але там атрымаў паразу ад гішпанскага клюба «Атлетыка» з Мадрыду зь лікам 2:1 у дадатковы час[1].

За клюб у розныя часы выступалі вядомыя гульцы, як то Джоні Гэйнз, Джордж Коэн, Бобі Робсан, Родні Марш і Элан Малеры. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Крэйвэн Катэдж», які месьціцца на беразе ракі Тэмзы. Пляцоўка зьяўляецца хатняй арэнай клюба з 1896 году. Трэнэровачная база клюба знаходзіцца побач з Матспурскім паркам, дзе таксама месьціцца й клюбная акадэмія.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канец 19 стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку сваёй гісторыі «Фулгэм», як многія іншыя каманды тых гадоў, быў вымушаны здымаць для гульняў чужыя палі, бо ня мог забясьпечыць сябе ўласным стадыёнам. Свая арэна, якая атрымала назву «Крэйвэн Катэдж», зьявілася ў клюба ў 1894 годзе, аднак як паўнавартасны стадыён яна была дабудавана толькі да 1896 году. У тым жа 1896 годзе «дачнікі» (мянушка клюба сярод заўзятараў) атрымалі статус прафэсійнай каманды й пачалі выступаць у другім дывізіёне Лёнданскай лігі. У наступным сэзоне клюб заявіў пра сябе ўжо ў спаборніцтвах Паўднёвай лігі.

20 стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым сур’ёзным посьпехам клюба прынята лічыць трапленьне «Фулгэма» у паўфінал Кубка Ангельшчыны ў сэзоне 1907—1908 гадоў. Паступова каманда перабралася з Трэцяга ў Другой дывізіён, а потым здолела выйсьці ў першы. На працягу першай паловы XX стагодзьдзя «Фулгэм» не дасягаў якіх-небудзь вышынь, застаючыся тыповым серадняком, часта змагаючыся за выжываньне. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў у складзе «дачнікаў» рэгулярна зьяўляліся таленавітыя гульцы, як то Джоні Гэйнз, сэр Бобі Робсан, Элан Малеры й многія іншыя. Аднак у Першым дывізіёне (вышэйшай ангельскай лізе на той момант), які пасьля стаў Прэм’ер-лігай, «Фулгэм» выступаў ня вельмі ўдала, застаючыся ў сярэдзіне табліцы й пэрыядычна вылятаючы з эліты.

У канцы 1960-х гадох у клюба пачаўся заняпад. У 1968 годзе «Фулгэм» пакінуў эліту ангельскага футбола на доўгія 33 гады. На працягу гэтага пэрыяду «дачнікі» вагаліся паміж другім і трэцім дывізіёнамі, часам трапляючы ў кубкавыя спаборніцтвы. У 1975 годзе клюб дабіўся найвышэйшага дасягненьня ў сваёй кубкавай гісторыі: «дачнікі» дайшлі да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе прайгралі «Ўэст Гэму Юнайтэд» зь лікам 2:0.

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 17 кастрычніка 2014 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Вугоршчыны Бр Габар Кірай 1976
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Тым Гооглянд 1985
3 Сьцяг Грэцыі Аб Костас Стафылідыс (ар. Баер) 1993
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Шон Гатчынсан 1990
5 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Фэрнанда Аморэб’ета 1985
6 Сьцяг Баўгарыі Аб Мікалай Бодураў 1986
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Томас Айсфэльд 1993
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Скот Паркер 1980
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Мэт Сьміт 1989
10 Сьцяг Коста Рыкі Нап Брыян Руіс 1985
13 Сьцяг Чарнагорыі Аб Элсад Зьвераціч 1986
14 Сьцяг Ангельшчыны Нап Патрык Робэртс 1997
15 Сьцяг Швайцарыі Аб Кай Фозэр 1987
16 Сьцяг Ангельшчыны Нап Колі Ўудраў 1994
17 Сьцяг Аўстраліі Нап Эдам Тагарт 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Калюмбіі Нап Уга Радальлега 1985
21 Сьцяг Даніі ПА Лясэ Віген Крыстэнсэн 1994
22 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Дзіна Фазьліч
23 Сьцяг Аргентыны Аб Тыяга Казазоля
25 Сьцяг Францыі Нап Муса Дэмбэле 1996
26 Сьцяг Шатляндыі ПА Марк Фотэрынггэм 1983
27 Сьцяг Ўэйлзу Нап Джордж Ўільямз 1995
28 Сьцяг ЗША ПА Эмэрсан Гайндман 1996
30 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Крыс Давід 1993
32 Сьцяг Ірляндыі Аб Шон Кавана 1994
33 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэн Бэрн 1992
34 Сьцяг Марока ПА Адыль Шыі 1988
38 Сьцяг Аўстраліі Аб Кэмэран Бэрджэс 1995
40 Сьцяг Ангельшчыны Бр Маркус Бэтынэлі 1992
44 Сьцяг Шатляндыі Нап Рос Макормак 1986

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фулгэм (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў