Манчэстэр Сіці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Манчэстэр Сіці
Поўная назва Футбольны клюб Манчэстэр Сіці
Мянушкі Гараджане
Заснаваны 1880
Горад Манчэстэр
Стадыён Сіці оф Манчэстэр
Манчэстэр
(Умяшчальнасьць: 47 726)
Прэзыдэнт Сьцяг Тайлянду Таксын Шынаватра
Галоўны трэнэр Сьцяг Швэцыі Свэн Ёран Эрыксан
Чэмпіянат Ангельская Прэм'ер-Ліга
2006-07 14
Форма Форма Форма
Форма
Форма
 
Хатнія колеры
Форма Форма Форма
Форма
Форма
 
Выязныя колеры

«Манчэстэр Сіці» (па-ангельску: Manchester City Football Club) — ангельскі футбольны клюб з горада Манчэстэр. Клюб выступае ў ангельскай Прэм'ер-Лізе. Заснаваны ў 1880 годзе пад назвай «Вэст Гордан Сэнт Маркс» (West Gordon Saint Marks), у 1887 годзе ён зьмяніў назву на «Ардвік» і пераехаў на «Гайд Роўд». З 1894 гады клюб завецца «Манчэстэр Сіці».

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першым трафэям у скарбонцы «Сіці» стаў Кубак Ангельшчыны, выйграны ў 1904 годзе, у фінале яны абгулялі «Болтан Ўандэрэрс» 1:0. У 1920 годзе пажар зьнішчыў галоўную трыбуну стадыёна «Хайд Роўд», таму ў 1923 годзе «Сіці» перабраўся на «Мэйн Роўд» у Мос Сайдзе, Манчэстэр.

У 1934 годзе манкуніянцы ў другі раз дамагліся перамогі ў Кубку Ангельшчыне, а праз 3 гады заваявалі свой першы чэмпіёнскі тытул. «Гараджане» здолелі паўтарыць сваё дасягненьне праз 34 гады, у 1968 годзе. У канцы 1960-х і пачатку 1970-х «Манчэстэр Сіці» зьяўляўся грознай сілай. Пад кіраўніцтвам трэнэра Джо Мэрсэра з моцным складам гульцоў, такіх як Фрэнсыс Лі, Колін Бэл, Майк Самэрбі й Майк Доўл, «гараджане» здолелі некалькі разоў узяць срэбра чэмпіянату Ангельшчыны. На эўрапейскай арэне «Сіці» таксама выглядаў годна, і ў 1970 годзе здолеў заваяваць свой першы (і пакуль адзіны) эўрапейскі трафэй — Кубак Уладальнікаў Кубкаў, у Вене яны абгулялі польскі «Горнік» 2:1.

У 2003 годзе клюб пераехаў на новы стадыён, які мае 48 000 гледачовых месцаў і разьмешчаны на ўсходзе Манчэстэра. «Сіці» арандуе яго ў мясцовай рады. У сэзоне 2002-2003 «Сіці» выйшаў на дзявятае месца ў Прэм'ер-Лізе і атрымаў права на ўдзел у Кубку ЎЭФА па правіле Fair Play (яны сталі другім ангельскім клюбам, які атрымаў такое права).

[рэдагаваць] Дасягненьні

[рэдагаваць] Склад

[рэдагаваць] Асноўны склад

На 19 сакавіка 2008 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швэцыі Бр Андрэас Исаксан 1981
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Міка Рычардс 1988
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Майкл Бол 1979
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Нэдум Онуоха 1986
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Майкл Джонсан 1988
7 Сьцяг Ірляндыі ПА Стывэн Айланд 1988
8 Сьцяг Бразыліі Нап Джавані Дэйбэрсан 1980
9 Сьцяг Бэльгіі Нап Эміль Мпэнза 1978
11 Сьцяг Бразыліі ПА Элано Блумэр 1981
12 Сьцяг Ангельшчыны Нап Дарыус Васэл 1980
15 Сьцяг Баўгарыі ПА Марцін Пятроў 1979
16 Сьцяг Харватыі Аб Вэдран Чарлука 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Кітаю Аб Сунь Цзыхай 1977
20 Сьцяг Эквадора Нап Фэлипэ Кайсэдо 1988
21 Сьцяг Нямеччыны ПА Дытмар Хаман 1973
22 Сьцяг Ірляндыі Аб Рычард Дан (капітан) 1979
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаўэр Гарыда 1985
25 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джо Харт 1987
27 Сьцяг Зімбабвэ Нап Бэнжані Мварувары 1978
28 Сьцяг Швайцарыі ПА Жэлсан Фэрнандэс 1986
29 Сьцяг Баўгарыі Нап Валер Бажынаў 1986
30 Сьцяг Мэксыкі ПА Нэры Кастыльё 1984
36 Сьцяг Ангельшчыны Нап Даніэль Старыдж 1989


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Манчэстэр Сіцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады