Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз
| Поўная назва | Wolverhampton Wanderers F.C. | ||
|---|---|---|---|
| Мянушкі | Wolves (Воўкі), The Wanderers (Вандроўнікі) | ||
| Заснаваны | 1877 | ||
| Горад | Ўулвэргэмптан | ||
| Стадыён | Муленью Ўулвэргэмптан Умяшчальнасьць: 29 303 |
||
| Прэзыдэнт | Стыў Морган | ||
| Галоўны трэнэр | Мік Макарці | ||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | ||
| · 2010—2011 | 17 месца | ||
|
|||
«Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» (па-ангельску: Wolverhampton Wanderers Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ўулвэргэмптан, Ўэст Мідлэндз. Першапачаткова клюб называўся «Сэнт-Лю», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Сьвятога Лукі Гары Бэркрофт. Клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. Ганаровым віцэ-прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца легендарны сьпявак гурта Led Zeppelin — Робэрт Плант.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Канец 19 стагодзьдзя
«Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» быў заснаваны ў 1877 годзе над назовам «Сэнт-Лю» дырэктарам школы Сьвятога Лукі з Блэйкенгола, у гонар якой і атрымаў сваю назву. Пазьней клюб яшчэ некалькі разоў зьмяняў назоў, калі, нарэшце, у 1923 годзе не атрымаў сучасную назву, у гонар гораду, які прадстаўляе. У 1888 годзе клюб прыняў удзел у першым сэзоне Футбольнай лігі, заняўшы трэцяе месца й выйшаўшы у фінал Кубка Ангельшчыны, дзе саступіў чэмпіёну краіны «Прэстану». На наступны год быў адчынены стадыён «Муленью», на якім каманды гуляе й па сёньняшні дзень. А ў 1893 годзе клюб атрымаў своё першы трафэй, у фінале кубка Ангельшчыны быў пераможаны «Эвэртан».
[рэдагаваць] Пачатак 20 стагодзьдзя
У далейшым у клюба пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе й зусім пакінула вышэйшы дывізіён ангельскага футбола. Доўгі час «ваўкі» выступалі ня лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой другі Кубак Ангельшчыны. У 1923 годзе «Ўулвэргэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо на наступны сэзон «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клюбу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў вышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Ўулвэргэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве й паступова стаў адным зь лепшых клюбаў Ангельшчыны. У 1939 годзе клюб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, але прайграў «Портсмуту» зь лікам 4:1.
[рэдагаваць] Актуальны склад
- На 31 студзеня 2012 году
|
|
- Аб Джордж Элакобі здадзены ў арэнду «Нотынггэм Форэст»
- Нап Сэм Воўкс здадзены ў арэнду Brighton Seagulls
- Аб Стывэн Маёкола здадзены ў арэнду «Сашо Манбэльяр»
- Аб Мэт Догэрці здадзены ў арэнду Hibs
- ПА Адлен Джудзіўра здадзены ў арэнду «Нотынггэм Форэст»
- Нап Эшлі Гэмінгс здадзены ў арэнду Plymth
- Аб Джэймі Рэкард здадзены ў арэнду Scnthrp
- ПА Натан Мэндэз-Лэйнг здадзены ў арэнду Sheff U
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Чэмпіён Ангельшчыны: 1953—1954, 1957—1958, 1958—1959
- Срэбны прызёр чэмпіянату Ангельшчыны: 1937—1938, 1938—1939, 1949—1950, 1954—1955, 1959—1960
- Уладальнік кубка Ангельшчыны: 1893, 1908, 1949, 1960
- Уладальнік кубка ангельскай лігі: 1974, 1980
- Уладальнікі супэркубка Ангельшчыны (па-ангельску: Charity Shield): 1949, 1954, 1959, 1960
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(анг.)
- Статыстыка клюбу(анг.)
- Неафіцыйны сайт заўзятараў «Вулвз»(рас.)
| Гэта — накід артыкула пра футбольную каманду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Прэм’ер-Ліга чэмпіянату Ангельшчыны па футболе ў сэзоне 2011—2012 гадоў | |
|---|---|
|
Арсэнал · Астан Віла · Блэкбэрн Ровэрз · Болтан Ўандэрэрз · Кўінз Парк · Лівэрпул · Манчэстэр Сіці · Манчэстэр Юнайтэд · Норыдж Сіці · Ньюкасл Юнайтэд · Сандэрлэнд · Сток Сіці · Сўонсі Сіці · Тотэнгэм Готспур · Ўэст Бромўіч Альбіён · Ўіган Атлетык · Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз · Фулгэм · Чэлсі · Эвэртан
|
|