Тотэнгэм Готспур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур
Tottenham Hotspur.png
Поўная назва Футбольны клюб «Тотэнгэм Готспур»
Мянушкі Шпоры, Лілова-белыя
Заснаваны 1882
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Ўайт Гарт Лэйн
Умяшчальнасьць: 36 310
Прэзыдэнт Дэніел Лэві
Галоўны трэнэр Маўрысіё Пачэтына
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2013—2014 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Тотэнгэм Готспур (па-ангельску: Tottenham Hotspur FC) — ангельскі футбольны клюб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лёндану. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клюб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснаваньня клюбу — 1882 год. Дэвіз клюбу ёсьць Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).

«Тотэнгэм Готспур» першым у XX стагодзьдзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы й чэмпіянат, і Кубак Ангельшчыны ў сэзоне 1960—1961 гадоў. У 1963 годзе «Шпоры» сталі першым брытанскім клюбам, які стаў уладальнікам эўрапейскага кубка, як то Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафэяў: двойчы Кубак Ангельшчыны, Супэркубак Ангельшчыны, Кубак УЭФА ў сэзоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клюб выйграў Кубак Футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» зь лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотэнгэм» атрымоўвае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Тотэнгэм» мае даўняе суперніцтва з бліжэйшым суседам «Арсэналам»: матчы паміж гэтымі двума камандамі называюць «Паўночналёнданскім дэрбі».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя клюбу «Тотэнгэм Готспур» пачалася 5 верасьня 1882 году, калі некалькі вучняў адной зь мясцовых школ вырашылі заснаваць сваю футбольную каманду. Яны былі сябрамі крыкетнага клюбу, але крыкетны сэзон ужо скончыўся, а хацелася пагуляць яшчэ ў што-небудзь. Першапачаткова каманда звалася «Готспур» у гонар сэра Гэнры Пэрсі па мянушцы Готспур, якую ён атрымаў за запальчывы нораў. Першапачатковы офіс маладога клюбу знаходзіўся ў Асацыяцыі маладых хрысьціян. З 1884 клюб атрымаў сваю сёньняшнюю назву, каб клюб ня блыталі зь іншай камандай — «Лёндан Готспур».

1887—1919 гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фінальная сустрэча на Кубак Ангельшчыны 1901 году

Першы афіцыйна зарэгістраваны матч «Тотэнгэм» правёў супраць клюбу «Даян Сквер» — продка будучага «Арсэнала». Гульня так і ня скончылася з-за зьмярканьня, але на момант заканчэньня гульні лік быў 2:1 на карысьць «Тотэнгэма». А першы афіцыйны матч на першынство Ангельшчыны адбыўся 24 верасьня 1892 году ў першынстве Паўднёвага альянсу. Быў пераможаны «Політэхнік» зь лікам 2:1. У 1899 годзе «шпоры» пераехалі да «Гай Роўд». У далейшым гэта месца стала называцца «Уайт Гарт Лэйн». У 1900 годзе каманда атрымала перамогу ў турніры на Кубак Паўднёвай лігі, які дазволіў «Тотэнгэму» згуляць у Кубку Ангельшчыны, дзе «шпоры» здолелі прасунуцца да фіналу. Іхным супернікам быў «Шэфілд Юнайтэд», на стадыёне «Крыстал Пэлас» было прададзена 114 815 квіткоў. На 11-й хвіліне матчу «Шэфілд» адкрыў лік, але нападнік «шпораў» Аляксандар Браўн яго зрабіў роўным. На 50-й хвіліне той жа Браўн вывеў лёнданскі клюб наперад, але праз хвіліну «Шэфілд» забіў вельмі спрэчны гол: пасьля пракіду мяча ў штрафную пляцоўку брамнік «шпораў» выпусьціў мяч з рук. Судзьдзя на лініі палічыў, што трэба прызначыць кутні, але галоўны арбітар сустрэчы залічыў гол, які стаўся апошнім у матчы. У выніку была прызначына яшчэ адна гульня, якая прайшла на гэты раз у Болтане. «Тотэнгэм» прапусьціў першым, але здолеў адыграцца й перамог зь лікам 3:1. У парыве пачуцьцяў, калі капітану каманды Джонзу ўручалі кубак, жонка дырэктара клюбу павязала на кубак некалькі рознакаляровых стужачак. З тых часоў гэта стала традыцыяй.

У 1908 годзе «Тотэнгэм» патрапіў у другі дывізіён замест «Сток Сіці» й адразу заняў другое месца, выйшаўшы ў першы дывізіён. Там ён заняў 15 месца. У 1915 годзе «Тотэнгэм» заняў апошняе месца й адправіўся ў другой дывізіён, але з-за Першай сусьветнай вайны футбольныя спаборніцтвы былі перапыненыя. У 1919 годзе пасьля сканчэньня вайны вышэйшую лігу фармавалі зноўку й вырашылі павялічыць колькасьць ейных чальцоў да 22, аднак «шпоры» патрапілі ў другі дывізіён.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 студзеня 2014 году.

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Эўрэліё Гомэс 1981
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Кайл Ўокер 1990
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэні Роўз 1990
4 Сьцяг Францыі Аб Юнэс Кабуль 1986
5 Сьцяг Бэльгіі Аб Ян Вэртонген 1987
6 Сьцяг Румыніі Аб Улад Кірыкеш 1989
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ааран Ленан 1987
8 Сьцяг Бразыліі ПА Паўліньнё 1988
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Рабэрта Сальдада 1985
10 Сьцяг Тога Нап Эманюэль Адэбаёр 1984
11 Сьцяг Аргентыны ПА Эрык Лямэля 1992
15 Сьцяг Францыі ПА Эт’ен Капу 1988
16 Сьцяг Ангельшчыны Аб Кайл Нотан 1988
17 Сьцяг Ангельшчыны ПА Эндрас Таўсэнд 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэрмэйн Дэфо (ар. «Таронта») 1982
19 Сьцяг Бэльгіі ПА Муса Дэмбэле 1987
20 Сьцяг Ангельшчыны Аб Майкл Доўсан (капітан) 1983
21 Сьцяг Бэльгіі ПА Насэр Шадлі 1989
22 Сьцяг Ісьляндыі ПА Гульфі Сыгурдсан 1989
23 Сьцяг Даніі ПА Крыстыян Эрыксэн 1992
24 Сьцяг ЗША Бр Брэд Фрыдэль 1971
25 Сьцяг Францыі Бр Юго Лярыс 1986
30 Сьцяг Бразыліі ПА Сандра Раньеры 1989
35 Сьцяг Ангельшчыны Аб Зэкі Фраерс 1992
37 Сьцяг Ангельшчыны Нап Гары Кейн 1993
42 Сьцяг Францыі ПА Набіль Бэнталеб 1994
56 Сьцяг Шатляндыі Бр Джордан Арчэр 1993

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тотэнгэм Готспурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў