Пары Сэн-Жэрмэн Парыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пары Сэн-Жэрмэн
Psg badge.png
Поўная назва Paris Saint-Germain Football Club
Заснаваны 12 жніўня 1970
Горад Парыж, Францыя
Стадыён Парк-дэ-Прэнс
Умяшчальнасьць: 48 713
Прэзыдэнт Насэр аль-Хелаіфі
Галоўны трэнэр Ляран Блян
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2013—2014 1 месца
Афіцыйны сайт

«Пары Сэн-Жэрмэн» (па-француску: Paris Saint-Germain) — францускі футбольны клюб з гораду Парыж. Заснаваны ў 1970 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Францыі (1986, 1994, 2013, 2014), васьміразовы ўладальнік Кубка Францыі, чатырохразовы ўладальнік Кубка францускай лігі і чатырохразовы ўладальнік Супэркубка Францыі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1996).

У 1991 годзе клюб быў набыты каналам францускага тэлебачаньня — Canal+, але з прычыны аддзяленьня спартовага падразьдзяленьня, у 2006 годзе «ПСЖ» быў набыты двума інвэстыцыйнымі фондамі: «Калонія Кэпітал» з ЗША, «Батлер Капіталь» з Францыі й амэрыканскім банкам — «Морган Стэнлі». 30 чэрвеня 2009 году «Калонія Капітал» выкупіў частку «Морган Стэнлі» й стаў акцыянэрам, які валодае большай часткай акцыяў.

31 траўня 2011 году фонд «Катар Спорт Інвэстмэнтс» выкупіў 70% акцыяў «ПСЖ». Катарцам прыйшлося паўгоду весьці перамовы аб угодзе, уключаючы атрыманьне ўхваленьня дзейнага прэзыдэнта Францыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыза сталічнага футболу ў Францыі прывяла гарадзкія ўлады й шэраг уплывовых энтузіястаў да думкі аб стварэньні новага футбольнага клюбу ў Парыжы, на зьмену некалі прыстойным камандам «Расінг» і «Стад Франсэ». Лёсавызначальнае рашэньне было прынята 20 траўня 1970 году, і ўжо 12 жніўня таго ж году адбылося зьліцьцё адмыслова створанага клюбу «Парыж» з камандай «Стад Сэн-Жэрмэн» (франц. Stade Saint-Germain) з прыгараду Парыжу. «Стад Сэн-Жэрмэн», які існаваў аж з 1904 году, у той год выйшаў з трэцяга францускага дывізіёну ў другі. Новы футбольны клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» узначалілі Гі Крэсан і П’ер-Эт’ен Гюё. Па выніках сэзону 1970—1971 гадоў «ПСЖ» зь першай жа спробы выйшаў у вышэйшы дывізіён разам з «Манака» і «Лілем». Аднак справы ў эліце ў «Пары Сэн-Жэрмэн» пайшлі не зусім удала. У сэзоне 1971—1972 гадоў клюб заняў 16 месца, прычым да канца сэзону рушыла ўсьлед фінансавая крыза й зьвязаныя зь ёй рознагалосьсі ў кіраўніцтве, якія прывялі да хуткага падзелу клюбу на «Парыж» і «Пары Сэн-Жэрмэн». Вось толькі «Парыж» застаўся ў вышэйшым дывізіёне, а «ПСЖ» стаў аматарскай камандай, і быў адпраўлены назад у трэці дывізіён. Ізноў клюб адразу падняўся вышэй, а ў наступным сэзоне 1973—1974 гадоў дайшоў да 1/4 фіналу Кубка Францыі, паралельна выканаўшы асноўную задачу: «ПСЖ» вярнуўся ў эліту й больш яе ніколі не пакідае. Хоць у далейшым тройчы паўставала сытуацыя пагрозы вылету.

1974—1978[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб паступова набіраў магутнасьць. Аднак правальваліся спробы па запрашэньні вядомых футбалістаў. Так знакаміты Пэле не гарэў жаданьнем гуляць за эўрапейскі клюб, «Барсэлёна» не адпусціла ў Парыж Ёгана Кройфа, а асабісты фінансавы апэтыт Франца Бэкенбаўэра астудзіў цікавасьць да яго з боку парыскага кіраўніцтва. Пэрыяд запомніўся зьяўленьнем у камандзе шэрагу па-сапраўднаму гістарычных для клюбу гульцоў. У 1974 годзе з «Сэдану» быў набыты альжырэц Мустафа Далеб, які правёў у клюбе наступныя дзесяць гадоў, і такім жа стажам зь ім можа пацягацца толькі дамарослы гулец Эрык Рэно. З 1975 году на поле зьяўляецца выхаванец клюбу, абаронца Жан-Марк Піляржэ, чый лёс будзе зьвязаны з роднай камандай рэкордныя чатырнацаць гадоў — да 1989 году. Вэтэран «Бэнфікі» партугалец Умбэрту Каэлью правёў у складзе парыжанаў два сэзоны, пакуль яго не зьмяніў у 1977 годзе такі ж вопытны гулец апорнай зоны «Сэнт-Эт’ену» Жан-Мішэль Лярке. Тады ж, у 1977 годзе, з «Рэймсу» быў набыты аргентынскі нападаючы Карляс Арманда Б’янкі. Паўфінал Кубка Францыі 1975 году парыжане прайгралі. Нічога больш прыкметнага ў пляне спартовых дасягненьняў зь імі на той момант ня здарылася. Скандал з падвойнымі квіткамі на стадыён сканчаецца пакараньнем у двухгадовую забарону на ўдзел у эўрапейскіх кубкавых турнірах, і вымушанай зьменай ўладальніка прэзыдэнцкага крэсла. Даніель Эштэр сышоў у адстаўку, і са студзеня 1978 году «Пары Сэн-Жэрмэн» на цэлых 13 гадоў узначаліў Франсіс Барэльлі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 6 жніўня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Нікаля Душэ 1980
2 Сьцяг Бразыліі Аб Тыяга Сылва (капітан) 1984
4 Сьцяг Францыі ПА Яан Кабай 1986
5 Сьцяг Бразыліі Аб Маркіньнёс 1994
6 Сьцяг Францыі Аб Зумана Камара 1979
7 Сьцяг Бразыліі ПА Лукас Моўра 1992
8 Сьцяг Італіі ПА Тыягу Мота 1982
9 Сьцяг Уругваю Нап Эдынсан Кавані 1987
10 Сьцяг Швэцыі Нап Златан Ібрагімавіч 1981
14 Сьцяг Францыі ПА Блез Мацюідзі 1987
15 Сьцяг Францыі Нап Жан-Крыстоф Баэбэк 1993
16 Сьцяг Францыі Бр Майк Маньян 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Бразыліі Аб Максвэл 1981
19 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Сэрж Ар’е (ар. Тулюза) 1992
20 Сьцяг Францыі ПА Клеман Шантом 1987
21 Сьцяг Францыі Аб Люка Дынь 1993
22 Сьцяг Аргентыны Нап Эсэк’ель Лявэсі 1985
23 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Грэгары ван дэр Віль 1988
24 Сьцяг Італіі ПА Марка Вэрацьці 1992
25 Сьцяг Францыі ПА Адрыен Раб’ё 1995
27 Сьцяг Аргентыны ПА Хавіер Пасторэ 1989
30 Сьцяг Італіі Бр Сальваторэ Сырыгу 1987
32 Сьцяг Бразыліі Аб Давід Луіс 1987
40 Сьцяг Францыі Бр Мары Дыяў 1993

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пары Сэн-Жэрмэн Парыжсховішча мультымэдыйных матэрыялаў