Тулюза (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Тулюза
Toulouse.png
Поўная назва Toulouse Football Club
Заснаваны 1970
Горад Тулюза, Францыя
Стадыён Муніцыпальны стадыён
Умяшчальнасьць: 35 472
Галоўны трэнэр Ален Казанова
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2011—2012 8 месца
Афіцыйны сайт

Тулюза (па-француску: Toulouse Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Тулюза. Клюб быў заснаваны ў 1937 годзе, але сваё месца ў чэмпіянаце клюб аддаў іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе. Аднак у 1970 годзе клюб быў рэфундаваны, паўстаўшы на базе двух мясцовых клюбаў. «Тулюза» праводзіць свае свае хатнія матчы на Муніцыпальным стадыёне, які разьмешчаны ў межах горада.

«Тулюза» знаходзіцца ва ўладаньні францускага бізнэсоўцы Аліўе Садрана, які выкупіў клюб пасьля ягонага банкруцтва ў 2001 годзе, у выніку якога «Тулюза» была перамешчана ў Нацыянальны чэмпіянат. «Тулюза» паслужыла трамплінам у больш моцныя клюбы гульцоў, як то Фаб’ен Бартэз, Сэдрык Карасо, Ашыль Эмана, Жэрэмі Мат’ё й Андрэ-П’ер Жыньяка. Бартэз зарэкамендаваў сябе выступаюцца ў клюбе, перш чым пераехаў у «Манака» й «Манчэстэр Юнайтэд», дзе атрымаў некалькі трафэяў. У 1998 годзе Фаб’ен быў прадстаўніком клюба ў нацыянальнай зборнай Францыі на чэмпіянаце сьвету, якя дамаглася перамогі хатняга першынства.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Заўзятары «Тулюзы»

Папярэднік сучаснага клюба «Тулюза» быў заснаваны ў 1937 годзе, але прадаў сваіх гульцоў і месца ў чэмпіянаце іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе.

Аднак празь некаторы час асацыяцыя была зноўку рэфундавана як Union Sportive Toulouse 25 траўня 1970 года, ўзяўшы да сябе каманды юніёраў Гасконі й клюба ACE Mermoz-Bonnefoy для таго, каб стварыць трывалую базу гульцоў. Чэмпіянат новая каманда пачала ў другім францускім дывізіёне ў сэзоне 1970—1971 гадоў, гуляючы ў чырвона-белай колерах. У 1977 годзе клюб аб’явіў пра сваё непасрэднае датычаньне да старога першапачатковага клюба й зьмяніў колеры клюба на гістарычныя фіялетавы й белы. Каманда хутка палепшыла вынікі й у 1982 годзе атрымала павышэньне ў Лігу 1, пасьля чаго ў хуткім часе прабілася да выступаў у кваліфікацыі для ўдзелу ў Кубку УЭФА ў 1984 годзе. Іхным лепшым вынікам на сёньняшні дзень зьяўляюцца трэцяе выніковае месца ў чэмпіянаце Францыі сэзону 1986—1987 гадоў і добрыя выступы на наступны год у спаборніцтвах на Кубак УЭФА, калі каманды атрымала добразапамінальную перамогу па пэнальці над клюбам «Напалі», у якой гуляў на той час Дыега Марадона.

Стадыён [рэдагаваць]

Свае хатнія матчы клюб праводзіць на Муніцыпальным стадыёне, які быў пабудаваны ў 1937 годзе. Пляцоўка здольна зьмясьціць 35 472 гледача. У 1998 годзе на стадыёне праходзілі матчы чэмпіянату сьвету.

Склад [рэдагаваць]

Па стане на 18 студзеня 2013 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Марк Відаль 1991
4 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Жан-Даніель Акпа-Акпро 1992
5 Сьцяг Францыі Аб Ісыяга Сыля 1994
6 Сьцяг Францыі ПА Адрыен Раб’ё (ар. «ПСЖ») 1995
7 Сьцяг Францыі Нап Вісам Бэн Едэр 1990
8 Сьцяг Францыі ПА Эт’ен Дыдо 1983
9 Сьцяг Ізраілю Нап Эдэн Бэн Басат 1986
10 Сьцяг Францыі ПА Франк Табану 1989
11 Сьцяг Францыі Аб Жанатан Зэбіна (капітан) 1978
12 Сьцяг Сэнэгалу Аб Шэйк М’Бэнге 1988
14 Сьцяг Францыі ПА Пантксі Сыр’е 1980
16 Сьцяг Францыі Бр Аліўе Бляндэль 1979
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Марока ПА Адрыен Рэгатэн 1991
18 Сьцяг Францыі Нап Янік Агемон 1992
19 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Сэрж Ар’е 1992
20 Сьцяг Буркіна-Фасо Аб Стыў Яго 1992
21 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Занію Зана
22 Сьцяг Марока ПА Адыль Эрмаш (ар. «Аль-Хіляль») 1986
23 Сьцяг Тунісу Аб Аймэн Абдэнур 1989
24 Сьцяг Сэрбіі Аб Паўле Нінкаў 1985
25 Сьцяг Нарвэгіі Нап Даніель Браатэн 1982
27 Сьцяг Партугаліі Нап Янік Джалё (ар. «Бэнфіка») 1986
29 Сьцяг Францыі ПА Эт’ен Капу 1988
30 Сьцяг Францыі Бр Алі Амада 1991

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]